У рамках праекта «EU4Belarus – Support to Advanced Learning and Training (SALT)» да ўдзелу ў конкурсе заявак з ліку грамадзян Беларусі запрашаюцца выкладчыкі вну, навукоўцы і даследнікі. Праца павінна праводзіцца ў адной з вну ў краінах ЕС або навукова-даследчай установе ў краінах ЕС. Падтрымка разлічана на перыяд ад трох да шасці месяцаў. (пачатак – арыентыровачна з 1 студзеня 2027 года, ...
Далей »Навiны супольнасцi
Новае даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі
Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі, прысвечанае помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным знакам, мемарыялам і іншым аб’ектам, праз якія ў гарадской прасторы фармуецца публічная памяць пра мінулае. У фокусе даследавання — дзесяць найбуйнейшых гарадоў краіны, якія не з’яўляюцца абласнымі цэнтрамі: Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск і Салігорск. Усяго было прааналізавана 691 мемаратыўных аб’ектаў. ...
Далей »Што памятаюць беларускія гарады?
Прэзентацыя даследавання мемаратыўнага ландшафту найбуйнейшых гарадоў Беларусі Запрашаем на анлайн-прэзентацыю новага даследавання, прысвечанага мемаратыўнаму ландшафту беларускіх гарадоў — помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным знакам, мемарыялам і іншым аб’ектам, праз якія ў публічнай прасторы фармуецца памяць пра мінулае. Гэтае даследаванне працягвае серыю прац пра палітыку памяці і гарадскую прастору Беларусі, якую праводзіць Інстытут «Палітычная сфера». На гэты раз у фокусе — найбуйнейшыя ...
Далей »Беларуская палітыка і культура ў грамадскай думцы Украіны
Даследаванне аналізуе, як у 2022–2025 гадах змянялася стаўленне ўкраінскага грамадства да беларусаў, беларускай дзяржавы, беларускіх улад, дэмакратычнай апазіцыі і беларускай культуры. Асноўная ўвага надаецца таму, як вайна і ўдзел беларускіх улад у расійскай агрэсіі супраць Украіны паўплывалі на ўспрыманне Беларусі і грамадзян Беларусі ва ўкраінскай грамадскай думцы. Вынікі паказваюць, што стаўленне да беларусаў пасля 2022 года істотна пагоршылася, але не ...
Далей »Беларусь і Польшча ў часе нестабільнасці: IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта
18 чэрвеня, 13:00-19.00, ВаршаваБібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (sala nr 254, ul. Dobra 56/66) 18 чэрвеня ў Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца публічнае пасяджэнне 4-га Беларуска-польскага экспертнага форуму імя Р. Скірмунта. Форум з’яўляецца платформай экспертаў, з прыцягненнем да дыскусіі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, бізнесу і палітыкі для ўмацавання партнёрскіх стасункаў паміж грамадствамі дзвюх краін. Галоўнымі арганізатарамі з’яўляюцца Інстытут “Палітычная сфера” і Цэнтр даследаванняў Усходу ...
Далей »Грамадская думка Польшчы адносна Беларусі і беларусаў
У траўні 2026 года Інстытут «Палітычная сфера» у партнёрстве з SW Research (Польшча) правёў сацыялагічнае апытанне «Грамадская думка Польшчы адносна Беларусі і беларусаў». У ім прынялі ўдзел 1006 рэспандэнтаў. Мэта апытання — зразумець, як у польскім грамадстве ўспрымаюць Беларусь, беларусаў і асноўныя пытанні, звязаныя з беларуска-польскімі адносінамі. У цэнтры ўвагі былі палітычныя ацэнкі, бяспека, міграцыя, эканоміка, культурная памяць і гістарычная ...
Далей »Ганна Энгелькінг. Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў
Публікуем PDF-версію перакладу на беларускую мову манаграфіі Ганны Энгелькінг «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў». Кніга стала вынікам шматгадовых этнаграфічных палявых даследаванняў, праведзеных у 1993–2011 гадах. У яе аснове — сотні размоў польскіх этнографаў з жыхарамі вёсак Заходняй і Усходняй Беларусі. Аналізуючы аповеды пра траўматычны досвед калектывізацыі, вайны і атэізацыі, аўтарка рэканструюе асноўныя ...
Далей »Беларускае выданне кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай: Беларуская палітычная сістэма ў параўнальна перспектыве» даступнае анлайн
У адкрытым доступе апублікаваны беларускі пераклад кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве» з апошнімі аўтарскімі дапаўненнямі. Пераклад з польскай мовы падрыхтаваны на падставе выдання: Piotr Rudkouski, Piotr Lichacz. Autorytaryzm zagrożony. Białoruski system polityczny w perspektywie porównawczej. Warszawa: Wydawnictwo Instytutu Filozofii i Socjologii PAN, 2023. Беларускае выданне стала магчымым пры падтрымцы Інстытута ...
Далей »Анлайн-прэзентацыя вынікаў даследавання “Беларускія студэнты за мяжой: рост долі і змена выбару паміж Расіяй і ЕС”.
Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» прааналізаваў адукацыйнаю міграцыю з Беларусі ў 37 краін і вызначыў галоўныя тэндэнцыі дзесяцігоддзя. У суадносінах з колькасцю студэнтаў унутры Беларусі іх доля за мяжой заўважна вырасла, а кірункі міграцыі кардынальна змяніліся.Выступоўцы: Андрэй Казакевіч (PhD), Кацярына ГанчарэнкаРэгістрацыя ўдзелу
Далей »Беларускія студэнты ў Еўропе: колькасць, краіны, дынаміка
Даследаванне прапануе падрабязны аналіз адукацыйнай міграцыі з Беларусі ў 35 краін Еўропы, Турцыю і Расію ў 2013–2025 гадах. За гэты перыяд колькасць беларускіх студэнтаў за мяжой у абсалютных лічбах знізілася (з каля 34 тыс. у 2013-м да 28,8 тыс. у 2023-м), але ў суадносінах з колькасцю студэнтаў унутры Беларусі іх доля прыкметна вырасла. Цяпер на аднаго студэнта за мяжой прыпадае ...
Далей »Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы
20 сакавіка, 10:00, Вільня 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ў рамках першага Штогадовага экспертнага семінара па літоўска-беларускім стасункам адбудзецца прэс-канферэнцыя з прэзентацыямі вынікаў даследавання “Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы”. Даследаванне базуецца на апытанні грамадскай думкі жыхароў Літвы – нацыянальная рэпрэзентатыўная выбарка 1000 чалавек. Даследаванне праведзена Інстытутам “Палітычная сфера” ...
Далей »АДКРЫТЫ ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА VITALI SILITSKI FELLOWSHIP
Цэнтр новых ідэй пачынае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship – двухмесячную стыпендыяльную праграму для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць рэалізаваць уласны аналітычны праект і працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага. Даследчыя тэмы могуць ахопліваць шырокі спектр грамадска-палітычных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі. Vitali Silitski Fellowship аб’ядноўвае адукацыю, даследчую дзейнасць і ...
Далей »Рэпрэзентацыя Украіны ў беларускіх дзяржаўных навінах у кантэксце вайны: аналіз слоўных радоў і сэнсавых патэрнаў у артыкулах БелТА (лістапад 2024 — кастрычнік 2025)
У артыкуле аналізуецца рэпрэзентацыя Украіны ў беларускіх дзяржаўных навінах у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны на матэрыяле публікацый агенцтва БелТА за перыяд з лістапада 2024 па кастрычнік 2025 года. На аснове масіву з больш як 5500 навін, прысвечаных двухбаковым адносінам Беларусі і Украіны, разглядаюцца ўстойлівыя слоўныя рады, што ўзнікаюць у працэсе канструявання вобразу Украіны, Захаду і ўласна беларускай улады. У ...
Далей »Запушчаны набор на адукацыйныя праграмы EdTech4BY!
Мы рады аб’явіць, што стартаваў прыём заявак на разнастайныя курсы і трэнінгі ў сферы адукацыйных тэхналогій. Праграмы створаны для тых, хто хоча развіваць навыкі ў інавацыйным навучанні, лічбавых методыках і тэхналогіях, якія трансфармуюць адукацыю. Калі вы – выкладчык, распрацоўшчык адукацыйнага кантэнту або проста цікавіцеся EdTech – у вас ёсць шанец прапампаваць свае кампетэнцыі пад кіраўніцтвам экспертаў, пагрузіцца ў практыку і ...
Далей »У Варшаве пройдзе III польска-беларускі экспертны форум імя Рамана Скірмунта
5 чэрвеня ў Варшаве адбудуцца дыскусіі ў межах III польска-беларускага экспертнага форума імя Рамана Скірмунта. Сярод іншага адбудзецца прэзентацыя-дыскусія з нагоды публікацыі кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай» і прэзентацыя даследавання «Няскончанае паўстанне. Падзеі 1863 — 1864 гг. у наратывах беларускіх медыя 2010 — 2024 гадоў» (Андрэй Казакевіч, Інстытут «Палітычная сфера»). Удзел у дыскусіях таксама возьмуць Аляксандр Смалянчук, Васіль Герасімчык, Лукаш Адамскі і іншыя прадстаўнікі экспертнай супольнасці Польшчы і Беларусі.5 чэрвеня, Варшава, ul. Foksal 11, пачатак ...
Далей »ЕС у межах праграмы EU4Belarus – SALT III праводзіць конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты (дэдлайн -17.03.2025)
Абвешчаны конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчыкаў(-ц), аспірантаў(-ак) і выкладчыкаў(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю.Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускай акадэмічнай супольнасці, а таксама яе інтэграцыя ў агульную еўрапейскую адукацыйную прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва. Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў.Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і ...
Далей »Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)
🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчыкаў(-ц), выкладчыкаў(-ц) і дактарантаў(-к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Калі: Праходжанне стажыроўкі або правядзенне даследавання з 28 красавіка 2025 года па 31 жніўня 2026 года. Агульная працягласць можа быць ад 100 да 300 каляндарных дзён. Дзе: ...
Далей »Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)
У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для стажыровак у еўрапейскіх навуковых і адукацыйных установах. Дэдлайн для падачы заявак – 27 верасня 2024 года. Падрабязней глядзіце тут.
Далей »Зімовы лагер дэмакратыі – 2024
«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага паведамляе аб цудоўнай магчымасці для беларускіх студэнтаў прыняць удзел у зімовым лагеры, прысвечаным лічбавай дэмакратыі і актыўнасці. Абвешчаны дадатковы набор у лагер, які пройдзе з 15 па 21 лютага ў турыстычна-аздараўленчым комплексе пад Вільняй (40 км). Калі ласка, падавайце заяўку ...
Далей »Памяць у ландшафце беларускіх гарадоў
Прадстаўляем вашай увазе даследаванне, падрыхтаванне Інстытутам “Палітычная сфера”, камемарытаўнай палітыкі (ушанавання мінулага) ў дачыненні да культурнага ландшафта беларускіх абласных цэнтраў. Спампаваць файл.
Далей »
Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
