АДКРЫТЫ ПРЫЁМ ЗАЯВАК НА VITALI SILITSKI FELLOWSHIP

Цэнтр новых ідэй пачынае прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship двухмесячную стыпендыяльную праграму для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія хочуць рэалізаваць уласны аналітычны праект і працаваць з ідэямі, што працягваюць і развіваюць інтэлектуальную спадчыну выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага. Даследчыя тэмы могуць ахопліваць шырокі спектр грамадска-палітычных пытанняў, якія вызначаюць будучыню Беларусі.

Vitali Silitski Fellowship аб’ядноўвае адукацыю, даследчую дзейнасць і досвед працы ў камандзе аналітычнага цэнтра, каб умацаваць патэнцыял новага пакалення экспертак і экспертаў, якія працуюць з палітычнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі дадзенымі пра Беларусь.

У межах fellowship спачатку пройдзе анлайн Future Ideas School: лекцыі і дыскусіі з міжнароднымі экспертамі і экспертак з еўрапейскіх універсітэтаў і аналітычных цэнтраў. Сярод спікераў і спікерак: Джэймс Ніксі, Майкл Макфол, Хілары Брыфа і эксперты і эксперткі Цэнтра новых ідэй. Затым у афлайн-фармаце удзельнікі і ўдзельніцы з ментарскай падтрымкай дапрацуюць свае ідэі і прэзентуюць іх на фінальным пітчынгу перад журы. Менавіта пасля пітчынгу будуць абраныя да пяці пераможцаў, якія атрымаюць стыпендыю да 2000 еўра (брута) і стажыроўку ў ЦНІ.

Для ўдзелу ў Vitali Silitski Fellowship неабходна падаць кароткі пітч даследчай ідэі з апісаннем ключавых пытанняў і метадаў даследавання. Пры гэтым прапанаваная тэма павінна быць развіццём або лагічным працягам работ Віталя Сіліцкага. Да заяўкі таксама трэба далучыць CV на англійскай мове, спіс найважнейшых публікацый і матывацыйны ліст.

Дэдлайн падачы заяўкі: 10 сакавіка 2026, 23:59 па Мінску. Зрабіць гэта можна тут. Падрабязную праграму і іншыя дэталі ўдзелу ў fellowship вы знойдзеце на сайце.

Стыпендыяльная праграма праводзіцца ў межах праекту, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Check Also

Новае даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі

Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі, прысвечанае помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным ...