Беларуская палітыка і культура ў грамадскай думцы Украіны

Даследаванне аналізуе, як у 2022–2025 гадах змянялася стаўленне ўкраінскага грамадства да беларусаў, беларускай дзяржавы, беларускіх улад, дэмакратычнай апазіцыі і беларускай культуры. Асноўная ўвага надаецца таму, як вайна і ўдзел беларускіх улад у расійскай агрэсіі супраць Украіны паўплывалі на ўспрыманне Беларусі і грамадзян Беларусі ва ўкраінскай грамадскай думцы.

Вынікі паказваюць, што стаўленне да беларусаў пасля 2022 года істотна пагоршылася, але не ператварылася ў аднастайны негатыўны кансенсус. Каля паловы рэспандэнтаў ставяцца да беларусаў негатыўна або хутчэй негатыўна, аднак прыкладна траціна ўсё яшчэ захоўвае станоўчае або хутчэй станоўчае стаўленне. Даследаванне таксама паказвае, што частка ўкраінцаў адрознівае беларускую дзяржаву і беларускіх грамадзян, хоць вобраз Беларусі як аўтарытарнай і залежнай ад Расіі дзяржавы застаецца дамінуючым.

Асобна ў даследаванні разглядаюцца фактары, якія ўплываюць на пазітыўнае або негатыўнае стаўленне да беларусаў, у тым ліку ўзрост, мова, фінансавы стан і рэгіянальныя адрозненні. Таксама аналізуецца стаўленне ўкраінцаў да Аляксандра Лукашэнкі, Святланы Ціханоўскай, беларускіх добраахвотнікаў, палітыкі Украіны ў дачыненні да беларускіх улад і дэмакратычнай апазіцыі. Завяршае даследаванне блок пра слабую прысутнасць беларускай культуры ва ўкраінскай грамадскай свядомасці і параўнанне з іншымі ўкраінскімі сацыялагічнымі даследаваннямі.

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ

Check Also

Беларусь і Польшча ў часе нестабільнасці: IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта

18 чэрвеня, 13:00-19.00, ВаршаваБібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (sala nr 254, ul. Dobra 56/66) 18 чэрвеня ў ...