Навiны супольнасцi

Дыскусія “Сацыялогія ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”

1 чэрвеня 2022, 15.00, ZOOM. Удзельнікі: Алег Алампіеў, Генадзь Коршунаў, Аксана Шэлест. Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі. Для рэгістрацыі на дыскусію, запоўніце наступную форму Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыклу абмеркавання стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне. За апошнія гады Беларусь і ...

Далей »

Дыскусія: Гісторыкі і гістарычная навука ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне

Абнаўленне 17.05.2022: “Нямецкая хваля” апублікавала падсумаванне дыскусіі пра стан гістарычнай навукі ў Беларусі, прапануем вам азнаёміцца! 10 мая 2022, 16.00, ZOOM. Мадэратары: Аляксей Ластоўскі, Андрэй Казакевіч. Удзельнікі: Алег Дзярновіч, Алесь Краўцэвіч, Ірына Раманава. Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і стане першай з цыклу абмеркавання стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў ...

Далей »

Збор індывідуальных заявак на 10-ы Кангрэс

Шаноўныя калегі! Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у юбілейным 10-ым Кангрэсе, які адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўне (Літва). У 2022 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 13-ці даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя. ...

Далей »

Папярэдняя праграма Кангрэса – 2022

ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА Дзясяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі 30 верасня – 2 кастрычніка 2022, Коўна (Літва)

Далей »

Зварот Аргкамітэта Кангрэса датычна вайсковай агрэсіі супраць Украіны

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі рашуча асуджае вайсковую агрэсію Расіі супраць незалежнай і суверэннай Украіны. Расія парушае міжнароднае права, зневажае агульначалавечыя каштоўнасці. Нашы думкі і сэрцы разам з украінскім народам, які мужна адстойвае сувэрэннасць сваёй краіны. На вялікі жаль, пазбаўленыя ў 2020 годзе дэмакратычнай легітымнасці ўлады Рэспублікі Беларусь выступілі саўдзельнікам вайсковай аперацыі Расіі. З тэрыторыі Беларусі расійскія танкавыя часткі ...

Далей »

Збор намінацый на Прэмію за найлепшую польскамоўную манаграфію (да 25 красавіка)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за лепшую польскамоўную манаграфію на беларускую праблематыку за 2016-2021 гады. Гэта прэмія разлічана на замежных аўтараў, якія не маюць беларускага паходжання, для аўтараў-беларусаў ёсць асобны штогадовы конкурс. Прапановы ў вольным фармаце можна падаваць на адрас [email protected] да 25 красавіка 2022 года. Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 1 кастрычніка 2022 года ...

Далей »

Збор намінацый на Прэмію за найлепшы англамоўны навуковы артыкул (да 25 красавіка)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшы англамоўны навуковы артыкул на беларускую праблематыку (сацыяльныя і палітычныя навукі) за 2019-2021 гады. Гэта прэмія разлічана на замежных аўтараў, якія не маюць беларускага паходжання, для аўтараў-беларусаў ёсць асобны штогадовы конкурс. Прапановы ў вольным фармаце можна падаваць на адрас [email protected] да 25 красавіка 2022 года. Урачыстае наданне прэміі ...

Далей »

Збор намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю (да 10.4.22)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2021 года. Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў. Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой ...

Далей »

Збор заявак на арганізацыю панэляў 10-ага Кангрэса (да 20 сакавіка 2022)

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах 10-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2022 года ў Коўне (Літва). Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных ...

Далей »

План падрыхтоўкі дзясятага Кангрэса

10-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі 30 верасня-2 кастрычніка 2022 года Коўна, Літва Папярэдні план падрыхтоўкі Кангрэса (абнаўляецца і карэктуецца ў навінах, апублікаваных на гэтым сайце): Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – да 20 сакавіка 2022 года. Збор заявак адкрываецца 1 лютага. Збор намінацый на прэмію кангрэса – да 10 красавіка 2022 года. Збор заявак адкрываецца 10 лютага. Збор ...

Далей »

Дзевяты Кангрэс (1 – 3 кастрычніка 2021), Коўна (Літва)

Навіны ​ Праграма ​ Прэмія Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі 2020 года ​ Фатаграфіі ​ Відэа

Далей »

Збор індывідуальных заявак на ўдзел у IX Кангрэсе

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у чарговым IX Кангрэсе, які адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўне (Літва). У 2021 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 12-ці даследчых накірунках (панэляў), якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя. Тэрмін падачы заявак — да 17 мая ...

Далей »

Працягнуты тэрмін збору намінацый на Прэмію Кангрэса

Абвяшчаем аб падаўжэнні збору (да 10 мая) намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па выніках 2020 года. Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні. Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 10 мая 2021 года. Урачыстае наданне прэміі адбудзецца ...

Далей »

Кангрэс 2021: вынікі збору заявак на панэлі

Завершаны збор заявак на арганізацыю панэляў ІХ-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Атрымана 55 заявак, што саступае рэкордным паказчыкам 2019 года (90 заявак), але і сітуацыя для міжнароднай акадэмічнай дзейнасці зараз таксама змянілася не ў лепшы бок. Большасць заявак традыцыйна паступіла з Беларусі, але ёсць заяўкі з Польшчы, Украіны, Расіі, Славакіі. З гэтых заявак сфармавана структура секцый і панэляў будучага Кангрэса. ...

Далей »

Збор намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю (да 11.4.21)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2020 года. Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў. Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой ...

Далей »

Збор заявак на арганізацыю панэляў IX-ага Кангрэса (да 1.4.21)

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах IX-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 1–3 кастрычніка 2021 года ў Коўне (Літва). Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай ...

Далей »

План падрыхтоўкі Дзевятага Кангрэса

IX Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі1-3 кастрычніка 2021 годаКоўна, ЛітваДзявяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўна, Літва.Папярэдні план падрыхтоўкі Кангрэса (абнаўляецца і карэктуецца ў навінах, апублікаваных на гэтым сайце):Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – да 1 красавіка 2021 года. Збор заявак адкрываецца 1 лютага.Збор намінацый на прэмію кангрэса – да 11 красавіка 2021 года. Збор ...

Далей »

Презентация исследования “Кадровая политика в судебной системе Беларуси, 2000-2020”

08 июля | 16.00 | онлайн Авторы исследования: Андрей Казакевич и Кирилл Горошко, Институт «Политическая сфера». Модератор: Константин Дегтярёв, Ливерпульский университет

Далей »

Да 20.08.2020 –  Збор тэкстаў для новага нумара часопіса “Палітычная сфера” (№25)

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Цэнтр Мілаша, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)  Збор тэкстаў для новага нумара часопіса “Палітычная сфера” # 25 (2020) Суверэнітэт, 1990-2020 Тэрмін прадстаўлення матэрыялаў: 20 жніўня 2020 года Планаваны час выхаду часопіса: канец 2020 года   Асноўная тэма нумару – суверэнітэт. У 1990 годзе ў Беларусі і іншых рэспубліках СССР праводзяцца першыя ...

Далей »

Презентация исследования “Власть и реформы в судебной системе Беларуси, 2002-2020”

01 июля | 16.00 | онлайн Авторы исследования и участники презентации: Андрей Казакевич - академический директор Института «Политическая сфера», Кирилл Горошко - научный сотрудник Института «Политическая сфера»

Далей »