02.10 – Круглы стол пра літвінізм у Літоўскім Сейме

КАМІТЭТ БУДУЧЫНІ  СЕЙМА ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ ЗАПРАШАЕ НА КРУГЛЫ СТОЛ:

«ЛІТВІНІЗМ»: ПАХОДЖАННЕ, УПЛЫЎ І ВЫКЛІКІ ДЛЯ АДНОСІН ПАМІЖ БЕЛАРУСАМІ І ЛІТОЎЦАМІ

Дата абмеркавання: 2 кастрычніка 2023 года, панядзелак, 15-17.00.

Сейм 3 корпус, 2 паверх, зала 218B. 

Форма абмеркавання: напрамую і дыстанцыйна (абмеркаванне будзе трансліравацца на канале LRS і на партале Delfi)

Арганізатары дыскусіі: Камітэт будучыні Сейма Літоўскай Рэспублікі

Партнёры па дыскусіі: Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса

Круглы стол беларускіх і літоўскіх гісторыкаў, палітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый пра гісторыю двух народаў і палітыку памяці мае намер пачаць рэгулярную дыскусію экспертаў, прадстаўнікоў грамадскасці, палітычных арганізацый з мэтай умацавання партнёрскіх сувязей паміж двума бакамі (Літва і Беларусь) праз абмяркоўванне актуальных палітычных і сацыяльных праблем і фармулявання прапаноў па іх вырашэнню.

У ходзе дыскусіі будуць прааналізаваны і абмеркаваны наступныя пытанні: праблемы гісторыі і гістарычнай памяці ва ўзаемадзеянні двух народаў, у тым ліку прадухіленне радыкальных і не заснаваных на фактах інтэрпрэтацый мінулага.

Падчас дыскусіі плануецца абмеркаваць магчымасць стварэння двухбаковай Грамадскай гістарычнай камісіі з прадстаўнікоў грамадскасці і акадэмічных колаў Беларусі і Літвы. 

У дыскусіі прымуць удзел і падзеляцца сваімі бачаннем сітуацыі:

Доктар Раймундас Лапата, старшыня Камітэту будучыні Сейму Літвы

Святлана Ціханоўская, лідарка беларускай апазіцыі (відэазварот)

Доктар Альвідас Нікжэнтайціс, дырэктар Інстытута гісторыі Літвы

Доктар Альфрэдас Бумблаўскас, гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, загадчык кафедры тэорыя гісторыі і гісторыі культуры  

Доктар Грыгорый Паташэнка, гістарычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, дацэнт кафедры тэорыі гісторыі і гісторыі культуры  

Доктар Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»

Доктар Алесь Пашкевіч, намеснік рэдактара ​​часопіса ARCHE

Доктар Павел Церашковіч, беларускі гісторык

Каб далучыцца да дыскусіі ў жывую ці online запоўніце, калі ласка, форму да 2 кастрычніка, 9.00.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...