Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT-ІІ для навукоўцаў

Праграма «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» абвяшчае конкурс на атрыманне акадэмічных стыпендый для беларускіх даследчы(ц)каў, выкладчы(ц)каў і дактарантаў(к), якія пацярпелі з-за сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. 

Праграма фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Стыпендыя прызначана для праходжання навуковай стажыроўкі або правядзення дысертацыйнага даследавання ў еўрапейскіх акадэмічных інстытуцыях.

Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі – па спасылцы ў шапцы профілю.

Калі: Стажыроўка павінна пачацца ў перыяд з 1 красавіка 2024 года і скончыцца да 30 червеня 2025 года. Агульная працягласць  можа быць ад трох да дзесяці месяцаў.

Дзе: Універсітэты і даследчыя інстытуты ЕС. 

Для чаго: Стыпендыя пакрывае выдаткі на арганізацыю навуковай стажыроўкі або правядзенне даследаванняў ва ўніверсітэтах або даследчых цэнтрах краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку збіранне неабходнай інфармацыі для даследаванняў, чытанне гасцявых лекцый, супрацоўніцтва для падрыхтоўкі прац, якія рэцэнзуюцца, удзел у семінарах або іншыя актыўнасці, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі. 

Дэдлайн: 15 снежня 2023 года. 

Больш інфармацыі пра магчымасці і ўмовы стажыроўкі па спасылцы: https://www.cpva.lt/en/international-cooperation/calls-for-proposals/884/k82

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...