Беларускія студэнты ў Еўропе: колькасць, краіны, дынаміка

Даследаванне прапануе падрабязны аналіз адукацыйнай міграцыі з Беларусі ў 35 краін Еўропы, Турцыю і Расію ў 2013–2025 гадах. За гэты перыяд колькасць беларускіх студэнтаў за мяжой у абсалютных лічбах знізілася (з каля 34 тыс. у 2013-м да 28,8 тыс. у 2023-м), але ў суадносінах з колькасцю студэнтаў унутры Беларусі іх доля прыкметна вырасла. Цяпер на аднаго студэнта за мяжой прыпадае прыкладна сем студэнтаў у Беларусі, дзесяць гадоў таму суадносіны складалі адзін да трынаццаці.

Кардынальна змяніліся кірункі міграцыі. Доля Расіі ўпала з 70% да 32% ад агульнай колькасці, а ў лідары вырвалася Польшча — з 11% да 44%. Значна выраслі долі іншых краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы — пры стагнацыі і скарачэнні ў Заходняй і Паўночнай Еўропе.

Даследаванне фіксуе важныя тэндэнцыі размеркавання беларускіх студэнтаў за мяжой і іх прычыны, што можа быць выкарыстана пры распрацоўванні адукацыйных і акадэмічных праграм. У канцы даследавання — асноўныя высновы і прагнозы.

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ (БЕЛ)

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ (ENG)

Check Also

Новае даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі

Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі, прысвечанае помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным ...