Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці»

(15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва)

Цэнтр Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага паведамляе аб цудоўнай магчымасці для беларускіх студэнтаў прыняць удзел у зімовым лагеры, прысвечаным лічбавай дэмакратыі і актыўнасці. Абвешчаны дадатковы набор у лагер, які пройдзе з 15 па 21 лютага ў турыстычна-аздараўленчым комплексе пад Вільняй (40 км). Калі ласка, падавайце заяўку па наступнай спасылцы: https://forms.gle/VMhU1ipadWQDu7JA8

Калі вы жадаеце развіць крытычнае мысленне і лідарскія якасці, а таксама прыняць удзел у новым фармаце навучання, запоўніце форму вышэй, каб зарэгістравацца. Абраныя ўдзельнікі прымуць удзел у інтэрактыўных занятках і дыскусіях накіраваных на:

• Палітычныя і сацыяльныя наступствы распаўсюджвання лічбавых тэхналогій, а таксама магчымасці пазітыўнага іх выкарыстання;

• Выяўленне і супрацьдзеянне скаардынаванай прапагандзе і маніпулятыўным паводзінам з боку дзяржаў і карпарацый; магчымасці выкарыстання лічбавых тэхналогій для ўмацавання дэмакратыі і моладзевай актыўнасці;

Таксама вас чакаюць мультымедыйныя творчыя студыі (мантаж відэа і тэатр), арыентаваныя на лідарства, распаўсюд ідэй і развіццё навыкаў.

 Глядзіце дадатковую інфармацыю ніжэй:

• Да ўдзелу запрашаюцца беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Літве і Польшчы. Узрост удзельнікаў – да 27 гадоў.

• Рабочыя мовы лагера – беларуская і руская; праграма і вучэбна-метадычныя матэрыялы распрацаваны на беларускай і англійскай мовах.

• Трэнерамі і лектарамі лагера будуць выкладчыкі з Універсітэта Капенгагена, Універсітэта Вітаўта Вялікага і іншых літоўскіх даследчых і адукацыйных інстытуцый

• Удзел у лагеры бясплатны. Выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд ад месца сустрэчы ў Вільні пакрываюць арганізатары. Арганізатары не аказваюць візавай падтрымкі. Праезд у Вільню аўтобусам ці цягніком таксама можа быць кампенсаваны.

• Лагер завершыцца стварэннем распрацаваных студэнтамі праектаў. Праектам-пераможцам будзе прапанавана кансультацыйная і фінансавая падтрымка для рэалізацыі.

• Апошні тэрмін падачы запоўненых формаў – 1 лютага 2024 г.З адабранымі кандыдатамі мы звяжамся пасля 3 лютага 2024 г. Па ўсіх пытаннях пішыце Аляксею Ластоўскаму ([email protected]).

Check Also

Памяць у ландшафце беларускіх гарадоў

Прадстаўляем вашай увазе даследаванне, падрыхтаванне Інстытутам “Палітычная сфера”, камемарытаўнай палітыкі (ушанавання мінулага) ў дачыненні да ...