Беларусь і Польшча ў часе нестабільнасці: IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта

18 чэрвеня, 13:00-19.00, Варшава
Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (sala nr 254, ul. Dobra 56/66)

18 чэрвеня ў Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта адбудзецца публічнае пасяджэнне 4-га Беларуска-польскага экспертнага форуму імя Р. Скірмунта. Форум з’яўляецца платформай экспертаў, з прыцягненнем да дыскусіі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, бізнесу і палітыкі для ўмацавання партнёрскіх стасункаў паміж грамадствамі дзвюх краін. Галоўнымі арганізатарамі з’яўляюцца Інстытут “Палітычная сфера” і Цэнтр даследаванняў Усходу імя Марка Карпя. У рамках форуму адбудзецца прэзентацыя даследаванняў па двухбаковай і сумежнай праблематыцы. 

13.00-13.50 “Русский мир” як інфраструктура гібрыднага ўплыву ў Беларусі”

снежань 2025–травень 2026 года. Прэзентацыя вынікаў маніторынгу праведзенага Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе. Маніторынг фіксуе расійскі ўплыў у Беларусі ў сферы дзяржаўнага партнёрства, адукацыі, гістарычнай памяці, рэлігіі, працы з моладдзю і іншых сферах. 
Выступоўцы:  Дзмітрый Кухлей (IDSMBEE), Павел Церашковіч (Беларуская асацыяцыя адукацыі і навукі), Марыюш Машкевіч (Універсітэт кардынала Стэфана Вышыньскага)

14.00-15.15 “Беларусь пасля патэнцыйнага мірнага ўрэгулявання ва Украіне”. Даклад падрыхтаваны групай беларускіх экспертаў і Фондам Конрада-Адэнаўера, бюро па Беларусі. У дакуменце разглядаюцца тры магчымыя сцэнары развіцця вайны, кожны з якіх можа стварыць якасна розныя ўмовы для Мінска.
Выступоўцы: Арцём Шрайбман (Sense Analytics), Леў Львоўскі (BEROC), Ян Аўсеюшкін (iSANS)
Мадэратар: Каміль Клысінскій (OSW)

15.30-16.45 “Грамадская думка Польшчы адносна Беларусі і беларусаў”

Сацыялагічнае апытанне выбаркай 1006 рэспандэнтаў праведзена ў маі 2026 года Інстытутам “Палітычная сфера” у партнёрстве з SW Research (Польшча). Вынікі дазваляюць зразумець, як палякі ўспрымаюць Беларусь і беларусаў у кантэксце палітыкі, эканомікі, міграцыі, культуры і гісторыі.
Выступоўца: Андрэй Казакевіч  (Інстытут “Палітычная сфера“)
Мадэратар: Андрэй Ягораў (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі) 

17.00-18.15 Прэзентацыя перакладу кнігі Ганны Энгелькінг “Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў”. Кніга грунтуецца на шматгадовых палявых даследаваннях польскіх этнографаў у Заходняй і Усходняй Беларусі і раскрывае, як досвед калектывізацыі, вайны, атэізацыі, працы на зямлі і веры ў Бога сфармаваў ідэнтычнасць беларускіх калгаснікаў. Пераклад апублікаваны Інстытутам “Палітычная сфера”. Азнаёміцца з перакладам кнігі: https://palityka.org/2026/06/hanna-enhjelkinh/
Выступоўца: Ганна Энгелькінг (Інстытут славістыкі ПАН)
Дыскутанты: Катажына Вашчыньска (Варшаўскі ўніверсітэт) і Аляксандр Смалянчук (Інстытут славістыкі ПАН)
Мадэратар: Аляксей Ластоўскі (Беларускі інстытут публічнай гісторыі)

Пасля завяршэння адбудзецца фуршэт для ўдзельнікаў і гасцей.

Каб наведаць мерапрыемства, калі ласка, запоўніце формуКантакт для сувязі:[email protected]

Check Also

Грамадская думка Польшчы адносна Беларусі і беларусаў

У траўні 2026 года Інстытут «Палітычная сфера» у партнёрстве з SW Research (Польшча) правёў сацыялагічнае ...