Ганна Энгелькінг. Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў

Публікуем PDF-версію перакладу на беларускую мову манаграфіі Ганны Энгелькінг «Калгаснікі. Антрапалагічнае даследаванне ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы XX і XXI стагоддзяў».

Кніга стала вынікам шматгадовых этнаграфічных палявых даследаванняў, праведзеных у 1993–2011 гадах. У яе аснове — сотні размоў польскіх этнографаў з жыхарамі вёсак Заходняй і Усходняй Беларусі.

Аналізуючы аповеды пра траўматычны досвед калектывізацыі, вайны і атэізацыі, аўтарка рэканструюе асноўныя складнікі ідэнтычнасці беларускіх калгаснікаў — працу на зямлі і веру ў Бога. Даследаванне паказвае кагнітыўныя і аксіялагічныя катэгорыі доўгага трывання (longue durée), уласцівыя перадмадэрнаму сялянскаму этасу.

Гэтая кніга не з’яўляецца даследаваннем посткамуністычнай ментальнасці. Прадстаўлены ў ёй калектыўны аўтапартрэт дазваляе зразумець, кім з’яўляюцца беларускія калгаснікі ў сваіх уласных вачах.

Першае выданне манаграфіі выйшла ў 2012 годзе ў серыі «Манаграфіі ФПН» пры падтрымцы Фонду польскай навукі (Fundacja na rzecz Nauki Polskiej) у выдавецтве Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.

Беларускае выданне стала магчымае пры ласкавай  падтрымцы Інстытута «Палітычная сфера»

СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ

Check Also

Новае даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі

Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі, прысвечанае помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным ...