Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”. Асноўная тэма нумару – моўная палітыка і палітыка мовы. Матэрыялы для друку ў №16 прымаюцца да 25 траўня 2011 года.
Далей »Навiны супольнасцi
Абмеркаванне манаграфіі “Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010)”
23 сакавіка ў 18.30 у галерэі "Ў" (г.Мінск, пр-кт Незалежнасці, 37 А) адбудзецца абмеркаванне кнігі: «Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010)» (пад. рэд. В. Шпарагі).
Далей »Тэарэтычны семінар
11 сакавіка а 18-й гадзіне абудзецца паседжанне тэарэтычнага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, пад час якога будзе разгледжаны тэкст аўтара D. Easton "The Future of Postbehavioral Phause in Political Science" з кнігі “Contemporary Empirical Political Theory”.
Далей »Прыём заявак на ўдзел у Кангрэсе
Паважанае спадарства! Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).
Далей »Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Шаноўнае спадарства! Рады паведаміць Вам пра заснаванне Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д.
Далей »Санкцыі як механізм знешняй палітыкі: досвед Беларусі і іншых краін
26 студзеня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Санкцыі як механізм знешняй палітыкі: досвед Беларусі і іншых краін”.
Далей »З Новым годам і Калядамі!
Паважаныя сябры! Калектыў Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" віншуе Вас з Новым годам і Калядамі! Жадаем Вам, Вашым родным і блізкім усяго самага найлепшага!
Далей »Узнагарода аўтара часопіса “Палітычная сфера”
Артыкул беларускага культуролага і філосафа, кандыдата філасофскіх навук Ірыны Міхеевай "Крывiя" и "Zadruga" как культурно-политические горизонты национально-возрожденческих проектов Беларуси и Польши: опыт сравнительного анализа", надрукаваны ў трынаццатым нумары часопіса "Палітычная сфера", атрымаў дыплом Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь у конкурсе дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы
Далей »Узнагарода “Філасофскай прасторы”
18 снежня у галерэі " Ў" (пр. Незалежнасці, 38а) адбылося святкаванне гадавіны «Беларускай філасофскай прасторы». Падчас мерапрыемства адбылося ўганараванне перакладу на беларускую мову кнігі палітолага Майкла Урбана "Беларуская савецкая эліта: 1966-1986". Пераклад быў выкананы Інстытутам палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".
Далей »Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай Царквы і геапалітычная ідэя рускага свету
22 снежня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай царквы і геапалітычная ідэя рускага свету ”.
Далей »Этнагенетычныя ідэі і іх палітычнае значэнне
8 снежня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: "Этнагенетычныя ідэі і іх палітычнае значэнне".
Далей »Семінар “Гістарычная памяць беларускіх палякаў: паміж афіцыйнымі наратывамі і сямейнай памяццю”
24 лістапада, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера". Тэма дакладу: "Гістарычная памяць беарускіх палякаў: паміж афіцыйнымі наратывамі і сямейнай памяццю".
Далей »Брашура “Рэгіянальныя онлайн-медыі і мясцовыя выбары”
Выйшла ў свет брашура "Рэгіянальныя онлайн-медыі і мясцовыя выбары" (Беларусь, 2010 год) з серыі "Даследаванні Беларусі". Кіраўнік даследавання: Андрэй Храпавіцкі (Інстытут "Палітычная сфера"); кансультант: Аляксей Крывалап ( Інстытут "Палітычная сфера", Еўрапейскі гуманітарны універсітэт).
Далей »Чатырнаццаты нумар часопіса “Палітычная сфера”
Паважанае спадарства! Рады Вам паведаміць пра выхад чарговага нумара часопіса "Палітычная сфера". Тэма нумара: "Нацыя vs. нацыянальны праект"
Далей »Мадэляванне і прагнозы ў эканамічнай навуцы
10 лістапада а 18-й гадзіне на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне даследчага семінару Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Мадэляванне і прагнозы ў эканамічнай навуцы”.
Далей »Увага! Адмена семінару
На 26-га кастрычніка ў нас было запланавана правядзенне семінару на тэму: "Development of “Middle Europe” idea: from national movement to European integration. Import of Western Europe ideas and ideologies (racism, for instance) in Central and Eastern Europe" з лектарамі з Чэшскай Рэспублікі Міхалам Копечакам (Michal Kopechek) і Мацеем Горным (Maciej Gorny).
Далей »Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 2010 г. па г.Мінску
13 кастрычніка а 18-й гадзіне на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне даследчага семінара Інстытута "Палітычная сфера". Тэма дакладу: "Аналіз вэб-актыўнасці кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 2010 г. па г. Мінску"
Далей »Грошы і палітыка: станаўленне структуры фінансавага кантролю ў Беларусі
29 верасня, 18.00 на падворку ЦСІ адбудзецца чарговае пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: Грошы і палітыка: станаўленне структуры фінансавага кантролю ў Беларусі.
Далей »“Палітычная сфера” №15. Збор тэкстаў да 12 лістапада
Аб'яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару (№ 15) часопіса "Палітычная сфера". Асноўная тэма нумару: інстытуты дзяржавы, утварэнне незалежных дзяржаў, ідэя і практыка суверэнітэту і дзяржаўнага будаўніцтва; посткамунізм.
Далей »Стасункі Беларусі з краінамі Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі, 2002-2010
15 верасня а 18-й гадзіне на падворку ЦСІ адбудзецца першае ў новым сезоне пасяджэнне рэгулярнага даследчага семінара Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Стасункі Беларусі з краінамі Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі ў 2002-2010 гг..”
Далей »