Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай Царквы і геапалітычная ідэя рускага свету

579408_3

22 снежня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай царквы і геапалітычная ідэя рускага свету ”.

Дакладчык: палітолаг, рэдактар сайту «Царква», дырэктар цэнтра “Экумена” Наталля Васілевіч.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя. Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас: [email protected]

Кароткая інфармацыя пра даклад:

Ля вытокаў геапалітычнай ідэі рускага свету стаіць кола праваслаўных рэлігійных і грамадскіх дзеячаў, згуртаваных вакол Патрыярха Кірыла.
“Рускі свет” як геапалітычная парадыгма прыходзіць на змену “заходнерусізму” і толькі на першы погляд ёсць ягонай мадыфікацыяй. Хаця канцэпцыя і базуецца на гістарычнай ідэалізацыі “Святой Русі”, аднак цяпер яна мае дачыненне не да этнасу (трыадзінага рускага народу) ці “народнасці” з трыяды “праваслаўе-самадзяржаўе-народнасць”, але да нацыяў і дзяржаваў – Расія, Беларусь, Украіна, Малдова.
Геапалітычная ідэя рускага свету чэрпае сваю гістарычную легітымацыю ў Святой Русі, але метадалагічна ейная крыніца ў тэорыі сутыкнення цывілізацыяў Хантынгтана, і ў гэтай метадалогіі “праваслаўная цывілізацыя”=”рускі свет” супрацьстаіць “заходняй цывілізацыі”; у ідэале гэтая цывілізацыя пашырае ўплывы сярод краінаў былога сацлагеру.
Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай Царквы, выражанае ў шэрагу царкоўных дакументаў, а таксама ў больш папулярнай і радыкальнай форме ў дакументах Усясветнага Рускага Народнага Сабору – гэта прапанова новая дзяржаўнай ідэалогіі для краінаў рускага свету. Для самой Расеі як восевай краіны праваслаўнай цывілізацыі гэтая ідэалогія пакуль застаецца незапатрабаванай, у тым выглядзе, у якім прапаноўваецца РПЦ. Па сутнасці, на дадзены момант, гэтая геапалітычная ідэя існуе як карпаратыўны інтарэс рэлігійнай арганізацыі.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...