Увага! Адмена семінару

znaki-preduprejdaushie_1

Паважаныя сябры!

На 26-га кастрычніка ў нас было запланавана правядзенне семінару на тэму: “Development ofMiddle Europe idea: from national movement to European integration. Import of Western Europe ideas and ideologies (racism, for instance) in Central and Eastern Europe” з лектарамі з Чэшскай Рэспублікі Міхалам Копечакам (Michal Kopechek) і Мацеем Горным (Maciej Gorny). На жаль, з-за тэхнічных праблемаў госці не змогуць прыехаць да нас у заяўленую дату, таму семінар 26 кастрычніка адмяняецца!

Унізе прапануем Вашай увазе графік наступных семінараў да канца года:

10.11 Беларуская эканоміка (дакладчык – Сяргей Чалы);

24.11 Сацыяльная канцэпцыя рускай праваслаўнай царквы і геапалітычная ідэя рускага свету (дакладчык – Наталля Васілевіч);

08.12 Этнагенетычныя ідэі і іх палітычнае значэнне (дакладчык – Аляксей Дзермант);

22.12 Гістарычная памяць беларускіх палякаў: сумесь вялікіх наратываў (дакладчык – Аляксей Ластоўскі).

Check Also

Аднаўленне часопіса “Палітычная cфера”

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аднаўляе выпуск і аб’яўляе збор матэрыялаў для №25 (2023).  Тэма ...