5 мая, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Канцэпцыі беларускай нацыі, 1990-2009 гады“.
Далей »Admin
Стыпендыі Фонду імя Конрада Адэнаўэра для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў
Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра аб’яўляе пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў
Далей »Пятнаццаты нумар часопіса “Палітычная сфера”
Паважанае спадарства! Рады Вам паведаміць пра выхад чарговага нумара часопіса “Палітычная сфера”. Тэма нумара: “Незалежнасць: ідэя і інстытуты”
Далей »Тэарэтычны семінар
15 красавіка а 18-й гадзіне абудзецца паседжанне тэарэтычнага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, пад час якога будзе разгледжана тэма “ Political theory science 1960 s” з кнігі “Contemporary Empirical Political Theory”
Далей »Спачуванні пацярпелым і родным загінулых
Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" выказвае спачуванні пацярпелым і родным загінулых у выніку тэракту ў мінскім метро 11 красавіка
Далей »20 гадоў вулічнага змагання — у адной кнізе
Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", часопіс “Arche” і штотыднёвік “Наша Ніва” рыхтуюць кнігу пра масавыя вулічныя акцыі перыяду 1988-2009 гадоў.
Далей »Выйшаў нумар часопіса “ARCHE” пра Плошчу
Выйшаў у свет новы нумар часопіса "ARCHE" (№1, 2011), які цалкам прысвечаны падзеям 19 снежня 2010 г. Сярод аўтараў часопіса тры супрацоўнікі Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера": Андрэй Ягораў, Дзяніс Мельянцоў і Андрэй Казакевіч.
Далей »Тэкставая версія абмеркавання манаграфіі “Шляхі еўрапеізацыі Еўропы”
23 сакавіка адбылося калектыўнае абмеркаванне манаграфіі "Шляхі еўрапеізацыі Беларусі" пад рэдакцыяй Вольгі Шпарагі, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Аляксей Ластоўскі (як адзін з аўтараў манаграфіі і рэцэнзент), Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Казакевіч і Сяргей Богдан.
Далей »Перакладчыцкі семінар. Старагрэчаская і лацінская мовы
8 красавіка, а 15-й гадзіне, на падворку ЦСІ адбудзецца чарговы перакладчыцкі семінар. Тэма семінара: "Пераклад на беларускую мову са старагрэчаскай і лацінскай моваў". Асноўны дакладчык: кандыдат філасофскіх навук, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта Павел Баркоўскі.
Далей »Імперская настальгія як лейтматыў Сярэдняй Еўропы
5 красавіка, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: "Імперская настальгія як лейтматыў Цэнтральнай Еўропы".
Далей »“Палітычная сфера” №16. Збор тэкстаў да 25 траўня
Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”. Асноўная тэма нумару – моўная палітыка і палітыка мовы. Матэрыялы для друку ў №16 прымаюцца да 25 траўня 2011 года.
Далей »Абмеркаванне манаграфіі “Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010)”
23 сакавіка ў 18.30 у галерэі "Ў" (г.Мінск, пр-кт Незалежнасці, 37 А) адбудзецца абмеркаванне кнігі: «Шляхі еўрапеізацыі Беларусі: паміж палітыкай і канструяваннем ідэнтычнасці (1991-2010)» (пад. рэд. В. Шпарагі).
Далей »Тэарэтычны семінар
11 сакавіка а 18-й гадзіне абудзецца паседжанне тэарэтычнага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, пад час якога будзе разгледжаны тэкст аўтара D. Easton "The Future of Postbehavioral Phause in Political Science" з кнігі “Contemporary Empirical Political Theory”.
Далей »Прыём заявак на ўдзел у Кангрэсе
Паважанае спадарства! Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна, Літва).
Далей »Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Шаноўнае спадарства! Рады паведаміць Вам пра заснаванне Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д.
Далей »Санкцыі як механізм знешняй палітыкі: досвед Беларусі і іншых краін
26 студзеня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Санкцыі як механізм знешняй палітыкі: досвед Беларусі і іншых краін”.
Далей »З Новым годам і Калядамі!
Паважаныя сябры! Калектыў Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" віншуе Вас з Новым годам і Калядамі! Жадаем Вам, Вашым родным і блізкім усяго самага найлепшага!
Далей »Узнагарода аўтара часопіса “Палітычная сфера”
Артыкул беларускага культуролага і філосафа, кандыдата філасофскіх навук Ірыны Міхеевай "Крывiя" и "Zadruga" как культурно-политические горизонты национально-возрожденческих проектов Беларуси и Польши: опыт сравнительного анализа", надрукаваны ў трынаццатым нумары часопіса "Палітычная сфера", атрымаў дыплом Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь у конкурсе дыпломных і навуковых прац, прысвечаных польскай праблематыцы
Далей »Узнагарода “Філасофскай прасторы”
18 снежня у галерэі " Ў" (пр. Незалежнасці, 38а) адбылося святкаванне гадавіны «Беларускай філасофскай прасторы». Падчас мерапрыемства адбылося ўганараванне перакладу на беларускую мову кнігі палітолага Майкла Урбана "Беларуская савецкая эліта: 1966-1986". Пераклад быў выкананы Інстытутам палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".
Далей »Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай Царквы і геапалітычная ідэя рускага свету
22 снежня, а 18-й гадзіне, на падворку ЦСІ абудзецца чарговае паседжанне даследчага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэма дакладу: “Сацыяльнае вучэнне Рускай Праваслаўнай царквы і геапалітычная ідэя рускага свету ”.
Далей »