Кангрэс 2021: вынікі збору заявак на панэлі

Завершаны збор заявак на арганізацыю панэляў ІХ-га Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Атрымана 55 заявак, што саступае рэкордным паказчыкам 2019 года (90 заявак), але і сітуацыя для міжнароднай акадэмічнай дзейнасці зараз таксама змянілася не ў лепшы бок. Большасць заявак традыцыйна паступіла з Беларусі, але ёсць заяўкі з Польшчы, Украіны, Расіі, Славакіі.

З гэтых заявак сфармавана структура секцый і панэляў будучага Кангрэса. Прыём індывідуальных заявак распачнецца 15 красавіка і працягнецца да 17 мая.

Таксама пазней будзе абвешчаны асобны збор заявак на арганізацыю круглых сталоў, дыскусій, прэзентацый і т.п. Сачыце за абвесткамі!

Check Also

ЕС у межах праграмы EU4Belarus – SALT III праводзіць конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты (дэдлайн -17.03.2025)

Абвешчаны конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчыкаў(-ц), аспірантаў(-ак) і выкладчыкаў(-ц), якія ...