Працягнуты тэрмін збору намінацый на Прэмію Кангрэса

Абвяшчаем аб падаўжэнні збору (да 10 мая) намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па выніках 2020 года.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 10 мая 2021 года.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 2 кастрычніка 2021 года падчас IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.

Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

– Гісторыя;

– Гуманітарныя навукі;

– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

Праводзіцца асобны конкурс для навуковых манаграфій і артыкулаў.


Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...