Збор намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю (да 11.4.21)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2020 года.

Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас [email protected] да 11 красавіка 2021 года.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 2 кастрычніка 2021 года падчас IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.

Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:
– Гісторыя;
– Гуманітарныя навукі;
– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.

Праводзіцца асобны конкурс для навуковых манаграфій і артыкулаў.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...