Збор заявак на арганізацыю панэляў IX-ага Кангрэса (да 1.4.21)

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах IX-ага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Кангрэс адбудзецца 1–3 кастрычніка 2021 года ў Коўне (Літва).

Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Колькасць удзельнікаў на стадыі падачы таксама не абмежавана. Калі ўдзельнікаў будзе шмат, заяўленая панэль можа быць падзеленая на некалькі асобных панэляў і працаваць як асобная секцыя.

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі да 1 красавіка 2021 года неабходна запоўніць анлайн-форму:
https://palityka.wufoo.com/forms/call-for-panels-2021/

Глядзіце прыклады назваў панэляў у праграмах Кангрэса 2019 года.
http://icbs.palityka.org/lt/news-lt/pragrama-kangresa-2019-abnaulyaetstsa/

Дадатковыя пытанні можна задаць напісаўшы на пошту: [email protected]

З павагай, Арганізацыйны камітэт.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...