Навiны супольнасцi

Летняя сэсія Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі ў Варшаве

З 8 па 18 ліпеня 2013 года адбылася выязная сэсія дактарантаў Міжнароднай PhD праграмы для Беларусі, якая адмініструецца Інстытутам “Палітычная сфера”. Сэсія праводзілася ў Варшаўскім ўніверсітэце ў супрацоўніцтве з Інстытутам Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта (Studium Europy Wschodniej, Uniwersytet Warszawski).

Далей »

Выйшаў “Беларускі штогадовік-2012”

Выйшаў у свет "Беларускі штогадовік - 2012". Гэта выданне ўяўляе сабой штогадовы комплексны аналіз стану рэчаў у найважнейшых сегментах дзяржавы і грамадства.

Далей »

Міжнародная PhD-праграма (дактарантура) для Беларусі (набор 2013 года). Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2013 года

Кансорцыум акадэмічных і экспертных інстытуцый аб’яўляе трэці набор на Міжнародную PhD-праграму для Беларусі па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах. Заяўкі прымаюцца да 20 кастрычніка 2013 года.

Далей »

Прыём заявак на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі скончаны. Рэгістрацыя гасцей на III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі працягваецца (да 20 жніўня і 20 верасня 2013 г.)

На Кангрэс зарэгістравалася больш за 500 удзельнікаў і гасцей з Беларусі, СНД, краінаў Еўропы ды іншых краін. Рэгістрацыя гасцей на III Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі працягваецца. Госці, якім патрабуецца віза, могуць рэгістравацца да 20 жніўня. Тыя, хто не маюць патрэбы ў візавай падтрымцы, могуць зарэгістравацца на Кангрэс у якасці гасцей да 20 верасня 2013 года.

Далей »

Сканчаецца прыём заявак на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі. Завяршэнне падачы – 16 чэрвеня 2013 г.

На дадзены момант пададзена каля 450 электронных заявак, з якіх 400 – заяўкі удзельнікаў і больш за 40 – ад гасцей і журналістаў.

Далей »

Рэгістрацыя на ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі працягнута на тры дні

З-за наплыву наведнікаў у апошнія дні пры падачы электроннай заяўкі маглі адбывацца збоі. У сувязі з гэтым аргкамітэт Кангрэса працягвае тэрмін падачы заявак на тры дні.

Далей »

Еўрабеларусь: “Прэмія Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі: інтрыга да апошняга”

Імёны лаўрэатаў прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі да апошняга моманту перад уручэннем застануцца таямніцай нават для арганізацыйнага камітэту. Пра гэта Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавёў кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі з Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” – аднаго з арганізатараў Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі.

Далей »

Шорт-ліст прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

Стаў вядомы шорт-ліст прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Прэмія была аб’яўлена ў трох намінацыях: сацыяльныя навукі (палітычныя навукі, сацыялогія), гуманітарныя навукі (філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства), гісторыя.

Далей »

Рэгістрацыя на Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі сканчаецца 10 чэрвеня 2013 года / Registration for the Third International Congress of Belarusian Studies 13, June 2013

Рэгістрацыя на Трэці Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі завяршаецца 10 чэрвеня 2013 года. Кангрэс мае адбыцца 11-13 кастрычніка 2013 года ў Коўне, Літва.

Далей »

Даслечы семінар 30 траўня ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі” (Аляксей Крывалап).

30 траўня ў 18-00 адбудзецца семінар "Палітычнай сферы". Тэма: ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі”. Дакладчык - Аляксей Крывалап.

Далей »

Леанід Цімашэнка Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай: лекцыя і дыскусія 28 траўня

28 траўня Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю і дыскусію з удзелам украінскага гісторыка, прафесара Драгобыцкага ўніверсітэта імя Івана Франка (Львоўская вобласць) Леаніда Цімашэнкі. Вядомы спецыяліст па гісторыі царквы XVI—XVIII стст. разважае на тэму “Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай”.

Далей »

Даслечы семінар 16 траўня “Ці вінавата Візантыя? Да праблемы суадносінаў гістарычна-культурнай спадчыны і сучаснага цывілізацыйнага статусу”

16 траўня абудзецца чарговы даследчы семінар "Палітычнай сферы". Тэма: “Ці вінавата Візантыя? Да праблемы суадносінаў гістарычна-культурнай спадчыны і сучаснага цывілізацыйнага статусу”. Дакладчык - Алег Дзярновіч.

Далей »

3-4 траўня адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Аднаўленне Гісторыі…”

3-4 траўня 2013 г. у Мінску ў амбасадзе Літвы адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута "Палітычная сфера" "Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе". У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 30 навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама каля 20 гасцей з нашай краіны і з замежжа. У межах канферэнцыі адбыліся дзве публічныя дыскусіі.

Далей »

Абноўленая праграма ІІ-й Міжнароднай канферэнцыі Палітычнай сферы “Аднаўленне Гісторыі…” Рэгістрацыя гасцей да 30 красавіка

Міжнародная канферэнцыя “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”. 3-4 траўня 2013 года, Мінск (Беларусь). Месца правядзення: Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул. Захарава, 68).

Далей »

TUT.by: Гутарка з Русцісам Камунтавічусам напярэдадні лекцыі “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай” (2 траўня)

Лекцыя цыклу Urbi et Orbi ладзіцца Лятучым Універсітэтам разам з Інстытутам “Палітычная сфера” і Інстытутам ВКЛ (Літва). Час правядзення: 2 траўня ў 18.30 Месца: заля Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13). Уваход вольны. Напярэдадні лекцыі TUT.by узяла інтэрв'ю ў Русціса Камунтавічуса - сталага партнёра Інстытута "Палітычная сфера" ў нашай супрацы з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і арганізацыі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі)

Далей »

ЕўраБеларусь: “Навучанне ў Універсітэце Вітаўта Вялікага: блізка, якасна, нядорага”

Магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі ў Каўнаскім ўніверсітэце Вітаўта Вялікага агучылі беларусам прадстаўнікі гэтага літоўскага ВНУ Кейстуціс Барткявічус і Юрга Ёнуцітэ.

Далей »

Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў (на прыкладзе дзейнасці Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага) 19 красавіка

ПУБЛІЧНАЯ ЛЕКЦЫЯ СУЧАСНАЯ ВЫШЭЙШАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ЛІТВЕ: НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ (на прыкладзе дзейнасці Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага). Dr Kestas Bartkevicius, dr Jurga Jonutytė. 19 красавіка, 18.00, гатэль Crowne Plaza

Далей »

Даследчы семінар 11 красавіка “Канцэпцыі нацыі і палітыкі ў БССР, другая палова 1980-х”

Даследчая праблема – акрэсліць у кантэксце гісторыі ідэй канцэпцыі “ беларускай нацыі” і “палітыкі”, якія прапаноўваліся рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі Беларусі ў позні савецкі перыяд. Па выніках даследавання праведзенага ў 2011-2012 годзе.

Далей »

Даследчыя накірункі III Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Дэдлайн – 10 чэрвеня 2013 г.

Вызначаныя даследчыя накірункі (тэмы), па якіх можна будзе падаць заяўку на ўдзел у III Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца 11 - 13 кастрычніка 2013 года ў Коўна (Літва).

Далей »

Даследчы семінар 28 сакавіка: “Двухбаковыя стасункі Беларусі і Літвы за перыяд незалежнасці, 1992-2012”

Дакладчык - Андрэй Валодзькін. Даследчая праблема – прасачыць развіццё двухбаковых стасункаў на аснове 31 параметра (супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферы). Па выніках даследавання выкананага ў 2012 годзе.

Далей »
Яндекс.Метрика