8 лютага адбылася прэзентацыя кнігі “Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі”

DSC_03608 лютага 2016 года ў кнігарні “Логвінаў” адбылася прэзентацыя кнігі “Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі”, падрыхтаванай па вынікам канферэнцыі, якая адбылася ў Лондане ў сакавіку 2014 года. Чынны ўдзел у прэзентацыі браў дырэктар Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, а таксама іншыя выбітныя навукоўцы (Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Ірына Дубянецкая, Андрусь Унучак). Сярод матэрыялаў кнігі – і артыкул супрацоўніка Інстытута “Палітычная сфера” Аляксея Ластоўскага, прысвечаны вобразу Кастуся Каліноўскага ў калектыўнай памяці беларусаў.

Фотаздымкі з прэзентацыі можна паглядзець на сайце Беларускага Калегіума.

Check Also

26–27 кастрычніка 2018. Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?»

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае ...

Яндекс.Метрика