Да 20.08.2020 –  Збор тэкстаў для новага нумара часопіса “Палітычная сфера” (№25)

Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Цэнтр Мілаша, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

 Збор тэкстаў для новага нумара часопіса “Палітычная сфера”

# 25 (2020)

Суверэнітэт, 1990-2020

Тэрмін прадстаўлення матэрыялаў:

20 жніўня 2020 года

Планаваны час выхаду часопіса: канец 2020 года

 

Асноўная тэма нумарусуверэнітэт. У 1990 годзе ў Беларусі і іншых рэспубліках СССР праводзяцца першыя адносна дэмакратычныя выбары. Праз некалькі месяцаў пасля свайго абрання Вярхоўны савет БССР прымае дэкларацыю пра суверэнітэт, якая стала першым крокам да абвяшчэння незалежнай дзяржавы.

 

Якое значэнне 1990 год меў для гісторыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы? Што такое сучасны суверэнітэт і яго крытэрыі? Як ідэя суверэнітэту змянялася з часам? Як абмяжоўвацца суверэнітэт наддзяржаўнымі органамі? Што ляжыць у яго аснове – гістарычная традыцыя, эканоміка, інтарэсы грамадства ці палітычных эліт, кансэнсус вялікіх дзяржаў?

 

Гэтыя пытанні не знаходзяць адназначнага адказу,  таму задача нумара паказаць плюралізм думак і зрабіць нашае разуменне досведу суверэнітэту Беларусі больш ясным і зразумелым.

 

Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.

 

Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.

 

Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.

 

У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкула, ні як частка манаграфіі.

 

Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.    

 

Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, тут: http://journal.palityka.org/wp-content/uploads/2010/12/bel1.pdf

 

Кантактны адрас е-mail: info@palityka.org

 

“Палітычная сфера” – вядучае спецыялізаванае выданне па палітычных і сацыяльных навуках у Беларусі. Часопіс друкуе вынікі навуковых даследаванняў з розных галін палітычнай навукі і сумежных дысцыплін. Усе артыкулы часопіса праходзяць ананімнае акадэмічнае рэцэнзаванне. Адпаведнасць навуковым стандартам, а таксама эмпірычны ці тэарэтычны ўнёсак у разуменне палітыкі з’яўляюцца крытэрыямі для публікацыі. Пасля публікацыі папяровай версіі часопіса, электронная версія выкладваецца ў адкрыты і бясплатны доступ.

Часопіс выдаецца з  2001 года.

Check Also

Презентация исследования “Кадровая политика в судебной системе Беларуси, 2000-2020”

08 июля | 16.00 | онлайн Авторы исследования: Андрей Казакевич и Кирилл Горошко, Институт «Политическая сфера». Модератор: Константин Дегтярёв, Ливерпульский университет

Яндекс.Метрика