18-19.05 – Праграма канферэнцыі “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка” (рэгістрацыя гасцей да 15.05!)

Ёсць магчымасць запісацца на канферэнцыю ў якасці госця! Для гэтага трэба да 15 траўня запоўніць анлайн-форму рэгістрацыі.  Уваход на публічную дыскусію – вольны, і не патрабуе рэгістрацыі.

 

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

Польскі Інстытут у Мінску

Беларускі Калегіум

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Інстытут гісторыі Літвы 

VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”

Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка

17 траўня

Арт-сядзіба, пр-т Машэрава, 18. Пачатак – 20.00.

Прэзентацыя манаграфіі Томаша Блашчака “Беларусы ў Літоўскай рэспубліцы. 1918-1940” (Białorusini w Republice Litewskiej 1918-1940).

Манаграфія стала першай спробай шматбаковага аналізу беларускага пытання у незалежнай Літоўскай Рэспубліцы: ад супрацоўніцтва абедзвюх нацый напярададні 1918 года, праз актуалізацыю беларускага пытання падчас станаўлення літоўскай дзяржавы і яе змагання за незалежнасць, завяршаючы становішчам беларусаў па пытанні Віленшчыны ў 1939 г.

Адмыслова разглядаецца дзейнасць беларускай эміграцыі у Літве, яе інтэграцыя у літоўскае грамадства, культурная дзейнасць у міжваенным Коўна.

Кніга была выдадзена ўлетку 2017 года Беларускім гістарычным таварыствам у Беластоку. Зараз рыхтуецца беларускі пераклад.

18 траўня

Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул. Захарава, 68).

9.00-10.00. Рэгістрацыя

10.00-10.15. Адкрыццё канферэнцыі. Прамовы арганізатараў.

10.15-12.00. Пленарнае паседжанне.

Павэл Коваль (Польшча). 1991 год для Польшчы, Украіны, Літвы і Беларусі: паміж амбіцыямі і магчымасцямі дзеяння

Алгімантас Каспаравічус (Літва). Імперская спадчына: праблемы літоўскай палітычнай думкі і рэалізацыі нацыянальнага суверэнітэта (1914-22)

Дарыюш Тарасюк (Польшча). Стаўленне беларускіх палякаў да ідэі незалежнасці Польшчы (1905-1918)

12.00-12.20 Кава-паўза

12.20-14.00. Панэль І. Перабудова, распад СССР і паўставанне новых дзяржаў, 1988-1991

Валер Карбалевіч (Беларусь). Чаму распаўся СССР?

Андрэй Казакевіч (Беларусь). “За” і “супраць” Саюзу. Параўнанне дзейнасці прасавецкіх і незалежніцкіх арганізацый у заходніх рэспубліках СССР, 1988-1991

Алег Дзярновіч (Беларусь). “Гістарычны рэсурс” у часы Перабудовы ў Беларусі (1988—1991 гады)

14.00-15.00 Абед

15.00-16.15. Панэль ІІ. Паўставанне нацыянальных дзяржаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў міжваенны час

Павел Церашковіч (Беларусь). Сацыяльныя рэсурсы нацыянальных рухаў ва Ўсходняй Еўропе і пабудова нацыянальных дзяржаў

Яцэк Стасёрчык (Польшча). Дэнацыяналізацыя ці ахова ідэнтычнасці? Становішча польскамоўнай асветы ў Літоўскай рэспубліцы ў 1918-40 гадах

Варвара Кухарэнка (Беларусь). Стварэнне Дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў: рэалізацыя прэчанскіх спадзяванняў ці прасербскі праект

16.15-17.30. Панэль ІІІ. Праблемы суверэнітэту

Патрык Тамашэўскі (Польшча). Незалежная Беларусь, Малдова і Грузія ў польскай палітычнай думцы пасля 2004 года: параўнаўчы падыход

Ігар Случак (Беларусь). Моўная палітыка на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-44 гг.

Аляксей Крывалап (Беларусь). Нацыянальны суверэнітэт у медыйным вымярэнні

18.30 – 20.30. Публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці”  (Арт-Сядзіба, пр. Машэрава, 18). Удзельнікі дыскусіі: Ігар Бабкоў, Андрэй Казакевіч, Вадзім Мажэйка, Пётра Пятроўскі. Мадэратар – Русціс Камунтавічус.

Стагоддзе БНР і чаканае стагоддзе БССР на новы ўзровень ставяць дыскусію пра аснову беларускай дзяржаўнасці. Якое месца гэтыя ўтварэнні мусяць займаць у гістарычнай памяці Беларусі? З якога
моманту можна казаць пра пачатак новае беларускае дзяржаўнасці? Наколькі гісторыя, палітычны досвед і вобразы БНР і БССР кампліментарныя ці, наадварот, несумяшчальныя ў адзіным гістарычным наратыве. Гэтыя пытанні мяркуецца паставіць у рамках дыскусіі.

19 траўня

Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул. Захарава, 68).

10.00-11.30 Панэль IV. БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (1)

Наталля Гардзіенка (Беларусь). Мемарыялізацыя БНР як частка канструявання (захавання) нацыянальнай ідэнтычнасці беларускай паваеннай эміграцыі

Ксенія Шталенкова (Беларусь). Рэпрэзентацыя права на беларускае самавызначэнне ў дызайне грашовых знакаў 1917-1924 гг.

Радзівон Попель (Беларусь). Беларускі нацыянальны рух, БНР і рэлігія: погляд праз стагоддзе

11.30-12.00. Кава-паўза

12.00-13.00 Панэль V. БНР: культурная памяць і рэпрэзентацыя (2)

Сяргей Емельянаў (Беларусь). “Міф заснавання дзяржавы” ў школьных падручніках Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Забыты юбілей: адзначэнне стогоддзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі

Спіс удзельнікаў

Томаш Блашчак (Літва) – доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Валер Булгакаў (Беларусь) – кандыдат філасофскіх навук, часопіс ARCHE

Наталля Гардзіенка (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Алег Дзярновіч (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Сяргей Емельянаў (Беларусь) – магістр гісторыі, незалежны даследчык

Андрэй Казакевіч (Беларусь – Літва) – доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Русціс Камунтавічус (Літва) – доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Валер Карбалевіч (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Аналітычны цэнтр “Стратэгія”

Алгімантас Каспаравічус (Літва) – доктар гісторыі, Інстытут гісторыі Літвы

Павэл Коваль (Польшча) – доктар гісторыі, Інстытут Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта

Аляксей Крывалап (Беларусь) – кандыдат культуралогіі, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Варвара Кухарэнка (Беларусь) – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Аляксей Ластоўскі (Беларусь) – кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, Ліберальны клуб

Радзівон Попель (Беларусь) – магістр гісторыі, Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут

Пётра Пятроўскі – магістр, Аналітычны цэнтр грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Дарыюш Тарасюк (Польшча) – доктар габілітаваны гісторыі, Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне

Ігар Случак (Беларусь) – магістр юрыдычных навук, незалежны даследчык

Яцэк Стасёрчык (Польшча) – магістр, Вроцлаўскі ўніверсітэт

Патрык Тамашэўскі (Польшча) – доктар, Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні

Павел Церашковіч (Беларусь) – незалежны даследчык, кандыдат гістарычных навук

Ксенія Шталенкова (Беларусь) – дактарант, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

 

 

Check Also

Аналітычная папера пра грамадскія ацэнкі сістэмы адукацыі ў Беларусі

Прадстаўляем вашай увазе аналітычную паперу па выніках сацыялагічнага даследвання, ажыццёўленга ў жніўні 2023 года. У ...