CfP: канферэнцыя “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка” (18-19.05.2018)

 

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

Польскі Інстытут у Мінску

Беларускі Калегіум

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Інстытут гісторыі Літвы 

VІI-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”

Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка

Дата правядзення: 18-19 траўня 2018 года

Заяўкі прымаюцца да 15.03.2018

1918 год змяніў увесь рэгіён Усходняй Еўропы. Руйнаваліся імперыі і паўставалі новыя дзяржавы, перакройваліся межы і кансалідаваліся нацыі. Ідэя суверэнітэту і незалежнасці набывала палітычнае ўвасабленне. Для адных нацый больш паспяховае (Літва, Латвія, Польшча), для іншых – менш (Беларуская Народная Рэспубліка, Украінская Народная Рэспубліка).  Дыскусіі пра суверэнітэт на гэтым, аднак не спыніліся, яны заставаліся важнымі ўсё ХХ стагоддзе, былі ўзнятыя на новы ўзровень з распадам сацыялістычнага блоку і СССР (1990-1991) і зноў набылі актуальнасць пасля пашырэння ЕС у 2004 годзе. Ва ўмовах новых выклікаў бяспецы і міру ва Усходняй Еўропе з пачаткам у 2014 годзе украінска-расійскага канфлікту, абвастрэннем стасункаў Расіі з ЕС і ЗША, праблемы суверэнітэту, яго межаў і трываласці, зноў патрапляюць у цэнтр увагі.

Канферэнцыя мае на мэце сістэматызаваць ідэю і практыку суверэнітэту ва Усходняй Еўропе, як у кантэксце 100-гадовага юбілею паўставання нацыянальных дзяржаў, так і ў кантэксце сучасных палітычных і геапалітычных выклікаў.

Асноўныя тэмы для разгляду:

  1. 1918 год: ідэя суверэнітэту і яе значэнне ў паўставанні новых нацыянальных дзяржаў ва Усходняй Еўропе.
  2. Ідэя суверэнітэту, палітычны канфлікт з цэнтрам, аднаўленне нацыянальных дзяржаў і распад СССР, 1990-1991.
  3. Нацыянальны суверэнітэт ва Усходняй Еўропе: выклікі пашырэння ЕС у 2004 годзе.
  4. Дзяржаўны суверэнітэт ва Усходняй Еўропе – змены падыходаў і выклікі пасля 2014 года.

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская, украінская.

Для падачы заяўкі на ўдзел у канферэнцыі запоўніце форму рэгістрацыі.

Калі маеце нейкія пытанні, просьба звяртацца на [email protected]

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...