8 / 8 / 2007
№8, 2007
Зямля і прастора. Выпуск №8, 2007.
Восьмы выпуск архіва “Палітычнай сферы” ў новай структуры сайта Politsfera. У гэтым нумары ўжо прысутнічаюць анатацыі, таму для асноўных матэрыялаў кнопка View Abstract раскрывае тэкст анатацыі проста ў спісе артыкулаў.
Калі ў крыніцы былі дзве мовы анатацыі, яны паказваюцца разам у адным раскрыўным блоку.
Артыкулы
Змест і анатацыі
Contents and Abstracts
Прастора, палітыка, геапалітыка…: Дыскусія «Палітычнай сферы»
Анатацыя (BLR): Дыскусія часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (удзельнікі: Аляксей Дзермант, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў, Андрэй Казакевіч) прысвечана разгляду праблемы палітычнай прасторы і яе сувязі з прастораю геаграфічнай, а таксама ролі і перспектывам развіцця геапалітыкі ў Беларусі. Abstract (EN): Space, politics, geopolitics… Discussion at the political studies journal «Political Sphere». The discussion is dedicated to problem analysis of the political space and its connection with the geographical space, as well as geopolitics’ role and its perspectives in Belarus.
Чернобыль: коллективные представления и стиль жизни
Анатацыя (BLR): У працы разгледжаны феномен калектыўных уяўленняў беларусаў пра Чарнобыльскую катастрофу. Дыскурс Чарнобыля прысутнічае паўсюдна, аднак ён у высокай ступені бяззместавы, нясе няпэўнасць і лакалізуецца ў часе і прасторы. Abstract (EN): The article examines a phenomenon of the Belarusans’ collective ideas concerning the Chernobyl catastrophe. The Chernobyl’s discourse can be found everywhere, however it is eminently vacuous, bearing uncertainty and representing some empty form.
Революция и порядок
Анатацыя (BLR): У артыкуле прааналізаваны сучасныя падыходы да разумення рэвалюцыйных зменаў, паказаны суадносіны рэвалюцыі і палітычнага парадку. Усталяванне легітымнага і эфектыўнага грамадзянскага парадку ёсць асноўным крытэрам паспяховай рэвалюцыі. Abstract (EN): The article analyzes contemporary approaches to understanding revolutionary changes and examines the correlation between revolution and political order.
Пространство Европы в системе взглядов «новых правых»
Анатацыя (BLR): У артыкуле прааналізаваны погляды асноўных прадстаўнікоў правых радыкалаў пасля Другой сусветнай вайны на Еўропу і еўрапейскую прастору. Вызначаны прынцыповыя адрозненні ў разуменні Еўропы ідэолагамі скрайне правых. Abstract (EN): The article analyzes the ideas of major right-wing radicals concerning Europe and European space, with focus on concepts by J. Evola, A. de Benois and G. Fai.
Балота, гісторыя і прастора Беларусі
Анатацыя (BLR): У артыкуле разглядаецца культурная і палітычная сітуацыя Беларусі з пазіцыі крытычнай сацыяльнай тэорыі прасторы. Асаблівая ўвага звяртаецца на феномен меліярацыі балот і яго культурныя наступствы. Abstract (EN): The cultural and political situation in Belarus from the position of the critical social theory of space is reviewed in this article. A special attention is given to the topic of fens in the cultural domain of contemporary Belarus.
Конструируя новое пространство. Белорусский опыт визуализации Дня независимости
Анатацыя (BLR): Артыкул аналізуе тэлевізійныя рэпрэзентацыі Дня незалежнасці ў парадыгме візуальных і культурных даследаванняў. Ключавыя пытанні тычацца візуалізацыі незалежнасці і ролі ваеннага параду. Abstract (EN): The article is an attempt to analyze television representations in the paradigm of visual and cultural researches, asking how independence can be visualized and why military parade is carried out.
Арабскія і амерыканскія ваенныя кампутарныя гульні: уплыў глабальнай тэхналогіі на дыскурс
Анатацыя (BLR): Даследаванне параўноўвае амерыканскую і арабскую кампутарныя гульні, якія адлюстроўваюць канфлікт у Ліване. Паказваецца, што змест гульняў адлюстроўвае розныя палітычныя зацікаўленасці. Abstract (EN): This research compares American and Arab computer games reflecting the conflict in Lebanon and shows that their contents represent different political interests.
«Не отрекаемся от прошлого…»
Анатацыя (BLR): Гэта рэцэнзія на выданне беларускага КДБ «Щит и меч Отечества», прысвечанае гісторыі беларускіх спецслужбаў. Адзначаецца частковае засваенне нацыяцэнтрычнай версіі гісторыі Беларусі і ігнараванне сучасных палітычных рэалій. Abstract (EN): A review of the book published by the Belarusan KGB’s printing house Shield and Sword of Motherland, dedicated to the history of the Belarusan secret services.
Сем гадоў Адраджэння… Фрагменты гісторыі
Анатацыя (BLR): У рэцэнзіі аналізуецца кніга Сяргея Навумчыка, паказана аўтарская інтэрпрэтацыя палітычных падзеяў 1988—1995 гадоў і эвалюцыі Беларускага народнага фронту. Abstract (EN): The review analyzes the book of Siarhei Navumchyk and considers his interpretation of the political events in 1988-1995 and the evolution of the Belarusan People’s Front.
Палітычная гісторыя
Анатацыя (BLR): Рэцэнзія на кнігу «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі» адзначае стылістычную неаднароднасць, адсутнасць лагічнай цэльнасці і кампіляцыйны характар выдання. Abstract (EN): This review of The Political History of Independent Belarus describes the book as a compilation and draws attention to the journalistic genre and speculative conclusions of many texts.