5 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА Зямля і прастора № 8/2007 Змест Дыскусія Прастора, палітыка, геапалітыка…: Дыскусія «Палітычнай сферы» Дыскусія часопіса палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (удзельнікі: Аляксей Дзермант, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў, Андрэй Казакевіч) прысвечана разгляду праблемы палітычнай прасторы і яе сувязі з прастораю геаграфічнай, а таксама ролі і перспектывам развіцця геапалітыкі ў Беларусі.
Ключавыя словы: палітычная прастора, геаграфічная прастора, геапалітыка Беларусі, геапалітыка.
Прастора крызісу Таццяна Касперскі. Чарнобыль: калектыўныя ўяўленні і стыль жыцця У працы разгледжаны феномен калектыўных уяўленняў беларусаў пра Чарнобыльскую катастрофу. Дыскурс Чарнобыля прысутнічае паўсюдна, аднак ён у высокай ступені бяззместавы, нясе няпэўнасць, прадстаўляе нейкую пустую форму. Змест выцясняецца і лакалізуецца ў часе і прасторы: у мінулым, дзе трагічнае перажыванне страчвае рэальныя сувязі з рэчаіснасцю, або ў прасторавых лакацыях, якія знаходзяцца «не тут», а ў «іншым месцы» (Гомельскай вобласці, зонах адсялення і г. д.). Катастрофа ўспрымаецца як некантраляваная агрэсія, нябачны вораг, але яна не ператварае беларускую грамадскасць у адзінае цэлае, што супрацьстаіць гэтай пагрозе. Ва ўяўленнях пра Чарнобыль прысутнічае страх разбурэння сацыяльнага і палітычнага парадку, і гэта актыўна выкарыстоўваецца афіцыйнай уладай для сцвярджэння і легітымацыі свайго кантролю над грамадскасцю.
Kлючавыя словы: Чарнобыль, аварыя на ЧАЭС, калектыўныя ўяўленні, калектыўныя ўяўленні Беларусі, калектыўная памяць, выцясненне траўматычных перажыванняў, дыскурс улады, практыкі легітымацыі.
Палітычныя эліты Ірміна Матанітэ. Старая палітычная эліта ў посткамуністычных парламентах (Эстонія, Латвія, Літва і Польшча) У артыкуле даследуюцца трансфармацыі палітычных элітаў Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы на аснове аналізу парламенцкага корпуса 1990—2004 гадоў. Разглядаецца дынаміка прадстаўніцтва экс-камуністаў, экс-дысідэнтаў і раней палітычна неактыўных парламентараў, палітычныя і сацыяльна-дэмаграфічныя ўласцівасці гэтых групаў.
Вынікі аналізу дэманструюць захаванне ў складзе дэмакратычных парламентаў значнай колькасці былых камуністаў. Пры гэтым агульнай тэндэнцыяй з’яўляецца змяншэнне прадстаўніцтва экс-камуністаў і дысідэнтаў, ва ўмовах імклівага росту колькасці раней палітычна незаангажаваных асобаў. Робіцца выснова пра залежнасць канфігурацыі парламенцкіх элітаў ад асаблівасцяў генезісу савецкай наменклатуры і Камуністычнай партыі ў прыбалтыйскіх краінах і Польшчы. Аўтар аспрэчвае «тэорыю змовы», паводле якой былыя дзеячы камуністычнага рэжыму адыгрываюць негатыўную (падрыўную) ролю ў дэмакратычных умовах.
Kлючавыя словы: транзіталогія, посткамунізм, посткамуністычныя краіны, палітычная эліта, палітычная эліта Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы, парламенцкая эліта, экс-камуністы.
Віктар Чарноў. Рэвалюцыя і парадак У артыкуле прааналізаваны сучасныя падыходы да разумення рэвалюцыйных зменаў, паказаны суадносіны рэвалюцыі і палітычнага парадку. Сацыяльныя рэвалюцыі з’яўляюцца спантанным вынікам даволі рэдкага збегу мноства акалічнасцяў. Усталяванне легітымнага і эфектыўнага грамадзянскага парадку ёсць асноўным крытэрам паспяховай рэвалюцыі. У выпадку дэмакратычнай рэвалюцыі найбольш спрыяльныя магчымасці для мінімізацыі гвалту і ўмацавання новых інстытутаў дае нарматыўны кансенсус эліт.
© Пал I тычная сфера ISSN 1819-3625 № 8-2007 6 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 Ключавыя словы: сацыяльная рэвалюцыя, палітычны парадак, палітычная інстытуцыялізацыя, дэмакратычная рэвалюцыя, дэмакратычны парадак.
Геаграфічная прастора Тод Рэйзар. Прасторавае ўяўленне памежжа: у пошуках Беларусі на цывілізацыйных картах Самюэля Хантынгтана і Аляксандра Дугіна Артыкул прысвечаны крытычнаму аналізу моднай у Расеі і ЗША цывілізацыйнай тэорыі міжнародных адносінаў на прыкладзе работ Самюэля Хантынгтана і Аляксандра Дугіна. Для разумення таго, якім чынам тэарэтыкі выкарыстоўваюць цывілізацыйны падыход, прыведзены выпадак Беларусі і яе размяшчэння на мадэляваных імі цывілізацыйных картах. У артыкуле разгледжана развіццё геапалітычнай теорыі ў перыяд да і пасля халоднай вайны. Беларусь паказана як прыклад метаду, што выкарыстоўваюць геапалітыкі для лакалізацыі і апісання кантактных зон, і прадстаўлены асноўныя палажэнні гіпотэз С. Хантынгтана і А. Дугіна. Прааналізаваны тэарэтычныя наступствы гэтых гіпотэз, а таксама адзначаны перспектыўныя кірункі далейшых даследаванняў.
Ключавыя словы: «цывілізацыны паварот», цывілізацыйная тэорыя, цывілізацыная карта, халодная вайна, геаполітыка, кантактная зона.
Дзмітры Бурый. Прастора Еўропы ў сістэме поглядаў «новых правых» У артыкуле прааналізаваны погляды асноўных прадстаўнікоў правых радыкалаў перыяду пасля Другой сусветнай вайны на Еўропу і еўрапейскую прастору. Увага аддаецца канцэпцыям Ю. Эволы, А. дэ Бенуа, Г. Фая, датычным палітычнай арганізацыі Еўропы і яе геапалітычнай будучыні. Вызначаны прынцыповыя адрозненні ў рзуменні Еўропы ідэолагамі скрайне правых.
Ключавые словы: еўрапейскія «новыя правые», правы радыкалізм, канцэпцыя Еўропы, Ю. Эвола, А. дэ Бенуа , і Г. Фай, еўрапейская інтэграцыя.
Прастора палітычнага Сяргей Любімаў. Балота, гісторыя і прастора Беларусі У артыкуле разглядаецца культурная і палітычная сітуацыя Беларусі з пазіцыі крытычнай сацыяльнай тэорыі прасторы. Прааналізаваныя канцэпты абсалютнай прасторы і прасторы назапашвання. Разгледжаны феномен меліярацыі балот як фактар змены ландшафту і мадэрнізацыі Беларусі. Асаблівая ўвага звяртаецца на артыкуляцыю тэмы балота ў культурным дамене сучаснай Беларусі і тэкстах асобных аўтараў (Ю. Шаўцоў, В. Акудовіч, П.
Васючэнка і іншыя).
Ключавыя словы: крытычная сацыяльная тэорыя прасторы, абсалютная прастора, прастора назапашвання, меліярацыя, меліярацыя ў Беларусі, балота, балота як фактар культуры, ландшафт.
Аляксей Крывалап. Канструюючы новую прастору. Беларуская практыка візуалізацыі Дня незалежнасці Артыкул варта разглядаць як спробу аналізу тэлевізійных рэпрэзентацый у парадыгме візуальных і культурных даследаванняў. Ключавымі пытаннямі ў дадзеным кантэксце з’яўляюцца: як можна візуалізаваць незалежнасць?
Як выглядае незалежнасць? Навошта праводзіцца ваенны парад? Але перш чым перайсці да пошукаў адказаў на гэтыя пытанні, трэба апісаць аўдыёвізуальны матэрыял, з якім давядзецца працаваць, і выкласці неабходныя тэарэтычныя падставы.
Ключавыя словы: рэпрэзентацыя, ідэнтычнасць, Дзень незалежнасці, візуальная культура, масс-медыя, тэлебачанне, гетэратоп.
Дэвід Мэйчын, Усама Сулейман. Арабскія і амерыканскія ваенныя кампутарныя гульні: уплыў глабальнай тэхналогіі на дыскурс Дадзенае даследаванне параўноўвае дзве кампутарныя гульні — амерыканскую і арабскую, — якія адлюстроўваюць канфлікт у Ліване. Падаецца гістарычны фон дзеянняў Злучаных Штатаў Амерыкі і Хізбалы ў рэгіёне, 7 ПАЛIТЫЧНАЯ СФЕРА № 8/2007 звяртаецца ўвага на рэпрэзентацыю сацыяльных актараў, установак і дзеянняў у абедзвюх гульнях. Ставіцца пытанне, як гульні суадносяцца з рэальнымі падзеямі ў свеце, імі рэкантэкстуалізаванымі, як яны фармуюць гэтыя падзеі ў тэрмінах вайсковага дыскурсу «спецыяльных аперацый», што бярэ свой пачатак у ЗША. Даследаванне паказвае, што змест гульняў адлюстроўвае розныя палітычныя зацікаўленасці.
Ключавыя словы: кампутарныя гульні, мультымадальнасць, новыя медыі, тэрарызм, Хізбала, Ліван.
Гісторыя свядомасці Дзяніс Ліпскі. «Не отрекаемся от прошлого…» Дадены артыкул — рэцэнзія на выданне беларускага КДБ «Щит и меч Отечества» (пад рэдакцыяй В. Дземянцея), прысвечанае гісторыі беларускіх спецслужбаў пачынаючы ад часоў Полацкага княства і да нашага часу.
Адзначаецца частковае засваенне беларускім КДБ нацыяцэнтрычнай версіі старажытнай гісторыі Беларусі, адсутнасць крытычнага асэнсавання «вялікага тэрору» і поўнае ігнараванне сучасных палітычных рэалій.
Ключавыя словы: КДБ, НКУС, АДПУ, гісторыя беларускіх спецслужбаў, гісторыя Беларусі, ідэалогія.
Рэцэнзіі Юры Александрэнкаў. Сем гадоў Адраджэння… Фрагменты гісторыі У рэцэнзіі аналізуецца кніга вядомага беларускага палітыка першай паловы 1990-х гадоў Сяргея Навумчыка, паказана аўтарская інтэрпрэтацыя палітычных падзеяў 1988—1995 гадоў, у прыватнасці дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР (пазней Рэспублікі Беларусь) ХII склікання і эвалюцыі Беларускага народнага фронту як галоўнай апазіцыйнай сілы Беларусі. Таксама разглядаецца стаўленне Сяргея Навумчыка да дзеячаў культуры і палітыкі ды вызначэнне іх ролі ў палітычных працэсах 1988—1995 гадоў.
Ключавыя словы: БНФ, палітычная гісторыя Беларусі, Вярхоўны Савет XII склікання, парламент Рэспублікі Беларусь, палітычная апазіцыя.
Андрэй Ягораў. Палітычная гісторыя… Дадзены тэкст — рэцэнзія на кнігу «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі» (пад рэдакцыяй В. Булгакава).
Адзначаныя стылістычная неаднароднасць, адсутнасць лагічнай цэльнасці, храналагічная непаслядоўнасць з’яўляюцца вынікам кампіляцыйнага характару гэтай кнігі, дзе аналізуецца эвалюцыя беларускай дзяржавы і палітычнага рэжыму на Беларусі рознымі аўтарамі. У рэцэнзіі звяртаецца ўвага на публіцыстычнасць большасці тэкстаў, спекулятыўнасць аўтарскіх разваг і высноў. Выданне можа быць добрым факталагічным даведнікам па палітычнай гісторыі сучаснай Беларусі, але не прэтэндуе на строгую навуковасць і дысцыплінарную вытрыманасць.
Kлючавыя словы: рэцэнзія, палітычная гісторыя, найноўшая гісторыя Беларусі, эвалюцыя беларускага палітычнага рэжыму, эвалюцыя беларускай апазіцыі, выбары.