Грант на ўдзел у канвенцыі ASEEES

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) аб’яўляе конкурс грантаў для ўдзелу ў 49-й штогадовай канвенцыі Association for Slavic, East European, & Eurasian Studies (ASEEES), якая адбудзецца 9-12 лістапада 2017 года ў Чыкага (ЗША).

МАГ прапануе 4 гранты, якія пакрыюць кошт пералёту і знаходжанні ў гатэлі, а таксама сутачныя на чатыры дні канвенцыі, для двух удзельнікаў з Украіны і двух удзельнікаў з Беларусі.

Тэрмін падачы заявак на конкурс – 15 ліпеня 2017 года. Заяўкі трэба дасылаць у электроннай форме на адрэсу [email protected]. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць тэкст дакладу, які ўдзельнік плануе прадставіць на канвенцыі. Таксама патрабуецца пацверджанне заяўкі на ўдзел у канвенцыі.

Асноўная тэма канвенцыі сёлета – “Трансгрэсіі”: 100-гадовы юбілей бальшавіцкай рэвалюцыі заклікае навукоўцаў да пераасэнсавання спосабаў укаранення змен у грамадстве, пераацэньвання культурных, сацыяльных і палітычных практык, закліканых весці чалавецтва да “светлай будучыні”. Больш дэталёва з тэматычнымі прыярытэтамі кангрэса можна азнаёміцца на сайце канвенцыі. Чальцы МАГ атрымаюць магчымасць браць удзел у паседжанні асацыяцыі ў Чыкага.

Адбор заявак будзе ажыццяўляцца чальцамі наглядальнай рады МАГ.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 30 ліпеня 2017 года.

Надаванне грантаў ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага фонду “Адраджэнне”.

Check Also

Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для ...