Пабачыла свет выданне перакладаў на беларускую мову мысляра Івана Ілліча

І ІллічПры ўдзеле Інстытута “Палітычная сфера” выйшла з друку чарговая кніга серыі “Зялёная літара”. У выданне ўвайшлі дзве працы вядомага мысляра Івана Ілліча (1926-2002) “Энергія і справядлівасць” і “Прылады для таварыскасці”.

Працы прысвечаныя пошукам аптымальнага для сучаснага грамадства ўзроўню тэхналогіі, які, з аднаго боку, дазволіць пазбегчы экалагічнай і сацыяльнай катастрофы, а з іншага – забяспечыць прыймальны ўзровень жыцця і дастатковыя свабоды для ўсіх. У “Энергіі і справядлівасці” аўтар разбірае гэта на прыкладзе транспарту, у “Прыладах для таварыскасці” разглядаюцца таксама медыцына, адукацыя ды іншыя сферы жыцця.

Кніга адрасуецца аматарам сацыяльнай філасофіі, прыхільнікам “павольнага жыцця”, экалагічным актывістам, змагарам з паўночнаамерыканскім і заходнееўрапейскім імперыялізмам а таксама шырокаму колу чытачоў.

Творы Івана Ілліча перакладаюцца на беларускую мову ўпершыню.

Энергія і справядлівасць. Прылады для таварыскасці / Іван Ілліч; пер. з англ. – Вільня: Палітычная сфера, 2013. – 204 с.  

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...