3-4 траўня адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Аднаўленне Гісторыі…”


plakat-bel3-4 траўня
2013 г. у Мінску ў амбасадзе Літвы адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” Аднаўленне Гісторыі:  памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”У канферэнцыі прынялі ўдзел  каля 30 навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама дзясяткі гасцей з нашай краіны і з замежжа.

У межах канферэнцыі адбыліся дзве публічныя дыскусіі.

3 траўня ў гатэлі “Crown Plaza ” прайшла публічная дыскусія “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”.  Запрошаныя выступоўцы: Алесь Смалянчук (Беларусь), Дарус Сталюнас (Літва), Ян Шумскі (Польшча), Андрэй Ціхаміраў (Беларусь).

4 траўня пры ўдзеле навукоўцаў Алеся Краўцэвіча (Беларусь), Алега Дзярновіча (Беларусь), Дангіраса Мачуліса (Літва) і Русціса Камунтавічуса (Літва) у рэстарацыі “NEWMAN” прайшла публічная дыскусія  на тэму “Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?”

 

Матэрыялы ў СМІ:

Аднаўленне гісторыі

У Мінску навукоўцы з Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы абмяркоўвалі праблему захавання гістарычнай памяці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

istpravda.ru 3 мая 2013 года ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Беларусі адбылася канферэнцыя “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”. Яе арганізатарамі выступілі Інстытут “Палітычная сфера” (Літва-Беларусь), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Польскі інстытут у Мінску (Беларусь), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Літва), Лятучы ўніверсітэт (Беларусь).

http://www.istpravda.ru/bel/news/3266/

http://www.arche.by/by/page/reviews/14927

 

Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?

Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь

Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.

Такую думку выказаў доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук падчас публічнай дыскусіі «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля».

Разам з тым, гісторык лічыць, што канфлікт вакол паўстання можа быць карысны, бо ён дазваляе задумацца пра асобу Каліноўскага. “У пэўны момант мы збудавалі манумент Кастусю Каліноўскаму, як нацыянальнаму герою №1, пакалі побач кветкі і адышлі ўбок. А дыскусіі, якія пачаліся не зараз, а ішлі яшчэ ў 20-ягады мінулага стагоддзя, дазваляюць навукова задумацца, наколькі добра мы ведаем гэтага чалавека”,- заўважыў Алесь Смалянчук.

http://fly-uni.org/akademichnyya-padzei/pa-slyadax-dyskusii-2.html
Відэазапіс дыскусіі: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля

Удзельнікі: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), доктар гісторыі Дарус Сталюнас (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Ян Шумскі (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук), Андрэй Ціхаміраў (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук).

http://fly-uni.org/akademichnyya-padzei/publichnaya-dyskusiya-lyatuchaga-%D1%9Eniversiteta-videazapis-2.html

 

У Мінску прайшла дыскусія “Кастусь Каліноўскі: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”

Няўтульным, залеўным вечарам 3 мая утульная зала раскошнага гатэля Crowne Plaza змясціла самую разнастайную публіку: выкладчыкі, юрысты, пенсіянеры і, галоўнае, шмат моладзі.

У дыскусіі бралі ўдзел выбітныя беларускія і літоўскія гісторыкі. Гэта Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Дарус Сталюнас — намеснік дырэктара Інстытута літоўскай гісторыі; Андрэй Ціхаміраў і Ян Шумскі — абодва з Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук.

150 год таму на землях былой Рэчы Паспалітай распачалося паўстанне.

http://nn.by/?c=ar&i=109227

 

Дариус Сталюнас: «Между беларусскими и литовскими историками нет закрытых тем»

(інтэрв’ю парталу Новая Еўропа)

Известный литовский историк, заместитель директора Института истории Литвы, Дариус Сталюнас в интервью «Новай Еўропе» рассказывает о работе историка в Литве, популярных темах исторических исследований и своих впечатлениях от контактов с беларусскими историками. Дариус Сталюнас был участником прошедшей 3–4 мая 2013 года в Минске конференции «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе», организованной Институтом политических исследований «Палітычная сфера».
http://n-europe.eu/article/2013/05/06/darius_stalyunas_mezhdu_belarusskimi_i_litovskimi_istorikami_net_zakrytykh_tem

 

«Літоўцы ўсіх б’юць, а беларусы сядзяць цывілізавана ў гальштуках»

4 мая ў Мінску адбылася публічная дыскусія «Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?»

http://nn.by/?c=ar&i=109269

 

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...