Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі, а таксама прадстаўнікамі літоўскай акадэмічнай супольнасці пачынае працу над выданнем “Анталогіі літоўскай палітычнай думкі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя” на беларускай мове.
_______________________________________________________________________________________
Плануецца, што ў анталогію ўвойдуць тэксты найбольш значных прадстаўнікоў літоўскага палітычнага і культурнага руху, якія у канцэнтраванай форме фармулююць ідэю літоўскай нацыі, дзяржаўнасці, культуры і гісторыі, а таксама адлюстроўваюць мэты і стратэгію літоўскага “адраджэння” (atgimimas).
Анталогія дазволіць беларускаму чытачу больш глыбока зразумець гісторыю і культуру Літвы, ідэю сучаснай літоўскай дзяржаўнасці, а таксама адкрые шырокія магчымасці для параўнання інтэлектуальнай гісторыі беларускага і літоўскага руху.
Выхад анталогіі запланаваны на вясну 2012 года.
Калі Вы маеце ідэі і прапановы, калі ласка, дасылайце іх на адрас: info@palityka.org