Ідэі, канцэпцыі, палітычныя праекты: краёвы рух Беларусі і Літвы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя

logo_institute_new24 лістапада адбудзецца навукова-даследчы семінар Ідэі, канцэпцыі, палітычныя праекты: краёвы рух Беларусі і Літвы канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”.

_______________________________________________________________________________________

У рамках семінару плануецца сабраць спецыялістаў па краёваму руху Беларусі і Літвы для паглыблення параўнальнага аналізу, пераасэнсавання нацыятворчых працэсаў у рэгіёне і пашырэння міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.

Асаблівым фокусам семінара з’яўляецца эвалюцыя і асаблівасці палітычных ідэй краёвага руху з мэтай падрыхтоўкі анталогіі “краёвай ідэі” Беларусі і Літвы, а таксама спецыялізаванай міжнароднай канферэнцыі (арыентыровачна ў траўні наступнага года).


План семінара:

15.00-16.20 – уводнае слова, тэматычныя даклады, пытанні на ўдакладненне

16.20-16.35 – перапынак на каву

16.35-18.00 – дыскусія, закрыццё семінару


Удзельнікі:

Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук, Інстытут гістарычных даследаваняў пры Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Асноўны даклад: “Стан вывучэння краёвага руху. Ідэйная эвалюцыя, асноўныя накірункі, галоўныя прадстаўнікі руху”;

Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Тэматычны даклад: “Краёвы рух у кантэксце гісторыі палітычных ідэй і палітычнай тэорыі”.

Андрэй Унучак, кандыдат гістарычных навук. Тэматычны даклад: “Спадчына Рэчы Паспалітай і беларускі нацыянальны рух пачатку ХХ ст”.

Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук.

Аляксандр Пашкевіч, кандыдат гістарычных навук.

Аляксей Дзермант, рэдактар альманаху Druvis, Інстытут філасофіі НАН Беларусі

Андрэй Мастыка, магістрант; тэхнічная арганізацыя з боку Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.


Ключавыя пытанні для дыскусіі:

Краёвасць як палітычная ідэя: асноўныя канцэпцыі, месца сярод іншых ідэйных плыняў рэгіёну былога ВКЛ.

Уплыў краёвай ідэі на культурнае, сацыяльнае і палітычнае развіццё рэгіёна былога ВКЛ у канцы ХІХ – пач. ХХ ст.

Праблемы сістэматызацыі і інтэграцыі краёвай спадчыны ў гістарыяграфію, гісторыю палітычных ідэй, сучасны культурны кантэкст Беларусі.

У сувязі з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў просім жадаючых паўдзельнічаць у працы семінары накіраваць заяўку на адрас [email protected].

Мерапрыемства ладзіцца пры супрацоўніцтве з Польскім Інстытутам у Мінску.

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...