Інстытут «Палітычная сфера» прадстаўляе даследаванне мемаратыўнага ландшафту буйных гарадоў Беларусі, прысвечанае помнікам, мемарыяльным дошкам, памятным знакам, мемарыялам і іншым аб’ектам, праз якія ў гарадской прасторы фармуецца публічная памяць пра мінулае.
У фокусе даследавання — дзесяць найбуйнейшых гарадоў краіны, якія не з’яўляюцца абласнымі цэнтрамі: Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Наваполацк, Орша, Пінск і Салігорск. Усяго было прааналізавана 691 мемаратыўных аб’ектаў.
Даследаванне паказвае, якія гістарычныя перыяды, падзеі, асобы і ідэалагічныя наратывы найбольш заўважныя ў гарадскім ландшафце. Асобная ўвага надаецца таму, як прадстаўленыя беларуская нацыянальная памяць, савецкая спадчына, памяць пра Вялікую Айчынную вайну, лакальная гісторыя гарадоў, а таксама тэмы, якія застаюцца на перыферыі або амаль не прысутнічаюць у публічнай прасторы.
Гэтая праца працягвае серыю даследаванняў Інстытута «Палітычная сфера» пра палітыку памяці і мемаратыўны ландшафт беларускіх гарадоў. Яна дазваляе ўбачыць, як праз помнікі і іншыя мемарыяльныя аб’екты канструюецца ўяўленне пра мінулае ў сучаснай Беларусі.
Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
