У адкрытым доступе апублікаваны беларускі пераклад кнігі Пятра Рудкоўскага і Пятра Ліхача «Аўтарытарызм пад пагрозай: беларуская палітычная сістэма ў параўнальнай перспектыве» з апошнімі аўтарскімі дапаўненнямі. Пераклад з польскай мовы падрыхтаваны на падставе выдання: Piotr Rudkouski, Piotr Lichacz. Autorytaryzm zagrożony. Białoruski system polityczny w perspektywie porównawczej. Warszawa: Wydawnictwo Instytutu Filozofii i Socjologii PAN, 2023. Беларускае выданне стала магчымым пры падтрымцы Інстытута “Палітычная сфера”.
Кніга прысвечаная аналізу беларускай палітычнай сістэмы ў кантэксце даўгавечнасці і крызісу аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары разглядаюць асаблівасці персаналісцкай улады, спробы яе трансфармацыі пасля падзей 2020 года і параўноўваюць беларускі выпадак з досведам Туніса, Паўднёвай Карэі і Сінгапура. Манаграфія прапануе шырокую параўнальную перспектыву для разумення сучаснага стану беларускага аўтарытарызму і магчымых траекторый яго развіцця.
Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
