HOMO HISTORICUS 2019 Гадавiк антрапалагічнай гісторыі

Выйшаў новы нумар Homo Historicus 2019

Homo Historicus 2019 працягвае традыцыі чатырох папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012 і 2016 гг.) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Большасць апублікаваных матэрыялаў датычаць праблемы суадносінаў біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца на прыкладах жыцця і дзейнасці вядомых гісторыкаў М. Біча і Ю. Бардаха, лінгвісткі А. А брэмбскай-Яблоньскай, антраполага Ю. Абрэмбскага, генетыка А. Жэбрака ды інш. Таксама ў томе публікуюцца раней невядомыя дакументы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. і камуністычнымі рэпрэсіямі. Сярод аўтараў вядомыя даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Ізраіля і Украіны.

Homo2019-web_pub

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...