У артыкуле аналізуецца рэпрэзентацыя Украіны ў беларускіх дзяржаўных навінах у кантэксце вайны Расіі супраць Украіны на матэрыяле публікацый агенцтва БелТА за перыяд з лістапада 2024 па кастрычнік 2025 года. На аснове масіву з больш як 5500 навін, прысвечаных двухбаковым адносінам Беларусі і Украіны, разглядаюцца ўстойлівыя слоўныя рады, што ўзнікаюць у працэсе канструявання вобразу Украіны, Захаду і ўласна беларускай улады. У працы апісваецца метадалогія аўтаматызаванага і ручнога аналізу тэкстаў, вылучаюцца асноўныя групы слоўных радоў і паказваецца, якім чынам іх паўтаральнасць фарміруе ключавыя наратывы: дэлегітымацыю ўкраінскай улады, супрацьпастаўленне «народу» і палітычных эліт, сакралізацыю часу, вобраз знешняга ворага і другасную легітымацыю ўлады ў Беларусі.
Check Also
Беларусь і беларусы ў вачах жыхароў Літвы: вымярэнне сімпатыі і пагрозы
20 сакавіка, 10:00, Вільня 20 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса (Konferencijų salė) ...
Інстытут палітычных даследаванняў "Палiтычная сфера"
