План падрыхтоўкі Дзевятага Кангрэса

IX Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
1-3 кастрычніка 2021 года
Коўна, Літва

Дзявяты Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 1-3 кастрычніка 2021 года ў Коўна, Літва.

Папярэдні план падрыхтоўкі Кангрэса (абнаўляецца і карэктуецца ў навінах, апублікаваных на гэтым сайце):

Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – да 1 красавіка 2021 года. Збор заявак адкрываецца 1 лютага.

Збор намінацый на прэмію кангрэса – да 11 красавіка 2021 года. Збор заявак адкрываецца 10 лютага.

Дэдлайн для збор індывідуальных заявак – да 17 траўня 2021 года. Збор заявак адкрываецца 22 сакавіка.

Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт – да 5 чэрвеня 2021 года.

Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – 10 чэрвеня 2021 года.

Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 25 чэрвеня 2021 года. Да 10 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.

Папярэдняя праграма кангрэса — 5 жніўня 2021 года.

Збор заявак будзе адбывацца праз сайт Кангрэса www.icbs.by ці www.icbs.palityka.org

Check Also

Запушчаны набор на адукацыйныя праграмы EdTech4BY!

Мы рады аб’явіць, што стартаваў прыём заявак на разнастайныя курсы і трэнінгі ў сферы адукацыйных ...