17.05 – Прэзентацыя кнігі Томаша Блашчака “Беларусы ў Літоўскай рэспубліцы. 1918-1940” (Арт-сядзіба, 20.00)

У межах VІI-й Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера “Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018): ідэя і палітычная практыка”  адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Томаша Блашчака “Беларусы ў Літоўскай рэспубліцы. 1918-1940” (Białorusini w Republice Litewskiej 1918-1940).

Манаграфія стала першай спробай шматбаковага аналізу беларускага пытання ў незалежнай Літоўскай Рэспубліцы: ад супрацоўніцтва абедзвюх нацый напярададні 1918 года, праз актуалізацыю беларускага пытання падчас станаўлення літоўскай дзяржавы і яе змагання за незалежнасць, завяршаючы становішчам беларусаў па пытанні Віленшчыны у 1939 г.

Адмыслова разглядаецца дзейнасць беларускай эміграцыі у Літве, яе інтэграцыя ў літоўскае грамадства, культурная дзейнасць у міжваенным Коўна.

Кніга была выдадзена ўлетку 2017 года Беларускім гістарычным таварыствам у Беластоку. Зараз рыхтуецца беларускі пераклад.

Прэзентацыя адбудзецца ў памяшканні “Арт-Сядзібы” (пр-т Машэрава, 18). Пачатак – 20.00. Уваход вольны!

Томаш Блашчак – доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва).

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...