Прэмія за лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2015-2016 гадах
Прэмія Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя студэнцкія працы, заснаваная пры падтрымцы Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту і Беларускага калегіума
Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт і Беларускі калегіум абвяшчае конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 па беларускай тэматыцы. Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў.
Заклікаем аўтараў, а таксама іх навуковых кіраўнікоў намінаваць лепшыя студэнцкія працы і, такім чынам, паспрыяць вызначэнню лепшых студэнцкіх дасягненняў у сацыяльных і гуманітарных навуках.
Прэмія будзе нададзеная ў трох намінацыях: лепшая магістарская праца, лепшая бакалаўрская працы, лепшая творчая праца. Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскіх гуманітарным універсітэце. Для гэтага аўтарам трэба даслаць на адрас [email protected] працу і дадатковую інфармацыю. Дэталёвае апісанне правілаў і патрабаванняў гл. тут.
Прапановы прымаюцца да 20 мая 2017 года. Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду. Урачыстае ўручэнне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня 2017 года.
Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертнай рады, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін на аснове ананімнага галасавання.