7-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 15-17 верасня 2017

Абвешчаны даты і месца правядзення Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 15-17 верасня 2017 года ў Варшаве.

Асноўным акадэмічным партнёрам з польскага боку выступіць Collegium Civitas (www.civitas.edu.pl)

Традыцыйна на Кангрэс збярэцца каля 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі па вынікам 2015 і 2016 гадоў.

План падрыхтоўкі Кангрэса:

  1. Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – з 16 студзеня па 10 сакавіка 2017 года.
  2. Збор намінацый на прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю па вынікам 2015-2016 гадоў – да 10 сакавіка 2017 года.
  3. Вызначэнне папярэдняга спісу секцый – да  20 сакавіка.
  4. Збор індывідуальных заявак – да 10 мая.
  5. Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – да 20 мая.
  6. Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт – да 15 чэрвеня.
  7. Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 25 чэрвеня. Да 5 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.
  8. Папярэдняя праграма кангрэса – да 15 жніўня.  

 

Check Also

Зімовы лагер дэмакратыі – 2024

«Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструменты і еўрапейскія каштоўнасці» (15-21 лютага 2024 г., Вільня, Літва) Цэнтр ...