Праграма V Міжнароднай навуковай канферэнцыі Інстытута Палітычная сфера “Нацыя падчас крызісу”

Plakat BE

12-14 мая 2016 года ў Мінску адбудзецца V Міжнародная навуковая канферэнцыя  Інстытута “Палітычная сфера” “Нацыя падчас крызісу”.  Для наведвання ў канферэнцыі ў якасці госця неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю. Рэгістрацыя гасцей працягнецца да 8 мая.

Прапануем вашай увазе Праграму V Міжнароднай навуковай канферэнцыі Інстытута Палітычная сфера “Нацыя падчас крызісу”.

 

2016-konfa

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

Польскі Інстытут у Мінску

Беларускі Калегіум

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Інстытут гісторыі Літвы (Літва)

V Міжнародная навуковая канферэнцыя

Інстытута “Палітычная сфера”

Нацыя падчас крызісу. Нацыянальныя інтарэсы, ідэнтычнасць, нацыянальная ідэя ды гістарычная палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пасля 2008 года

12-14 мая 2016 года

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

г. Мінск, вул. Захарава, 68

12 МАЯ

18.30-20.30 – гатэль Crownе Plaza (г. Мінск, вул. Кірава, 13)

Публічная дыскусія “Феномен беларускай нацыі: досвед інтэлектуальнага асэнсавання пасля 2000 года” (памяці Уладзіміра Абушэнкі)Удзельнікі дыскусіі: Валянцін Акудовіч (Беларускі Калегіум), Ігар Бабкоў (Інстытут філасофіі НАН Беларусі), Мікалай Кацук (сацыёлаг). Мадэратар: Андрэй Казакевіч.

13 МАЯ

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

10.00-11.45

Панэль І. Гістарычная палітыка

Алег Дзярновіч (Беларусь). Няўстойлівы вобраз: Вялікае Княства Літоўскае ў грамадскай думцы і афіцыйным дыскурсе сучаснай Беларусі (1990-я – 2015 гг.)

Томаш Блашчак (Польшча-Літва). Тапаніміка гарадоў і «дэкамунізацыя публічнай прасторы» у Польшчы пасля 2005 г.

Вадзім Сцецюк (Украіна). “Закон аб дэкамунізацыі” і гістарычная палітыка ў сучаснай Украіне: выклікі рэалізацыі

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Мяккая беларусізацыя гістарычнай палітыкі

11.45-12.00 Кава-паўза

12.00-14.00.

Панэль ІІ. Гістарычная палітыка (ч.2)

Катажына Концка (Польшча). Гістарычная палітыка падчас крызісу

Андрэй Ісэраў (Расія). Праблемы выкладання гісторыі ў расійскай вышэйшай школе.

Павел Церашковіч (Беларусь). Нацыянальны ўніверсітэт у ХХІ стагоддзі.

Дангірас Мачуліс (Літва). Кіно на ўсход ад Одры: інструмент рэпрэзентацыі калектыўнай памяці ці зброя гістарычнай палітыкі?

Аляксандр Пагарэлы (Беларусь). Ужыванне і злоўжыванне крызісам. Крызісны дыягназ у друку міжваеннай БХД-БНА і яго актуальнасць

14.00-15.00. – Абед

15.00-16.30

Панэль ІІІ. Нацыянальная ідэнтычнасць

Анджэй Шпаціньскі (Польшча). Новыя тэндэнцыі ў культуры і нацыянальных пачуццях

Адам Бальцэр (Польшча). Ісламафобія і нацыяналізм у Цэнтральнай Еўропе.

Гаіз Шаймердзен (Казахстан). Нацыянальная ідэнтычнасць казахскай ірэдэнты: пастаноўка праблемы.

Казімеж Вуйціцкі (Польшча). Лакальная ідэнтычнасць, трансляцыя культурнай спадчыны і нацыянальная свядомасць. Выпадак аднаго горада ў Дольным Шлёнску і спроба абагульнення

Ігар Расолька (Беларусь). Структура нацыянальнай ідэнтычнасці насельніцтва Беларусі ў еўрапейскім кантэксце: досвед параўнаўчага шматмернага аналіза

Ірына Мацішына (Украіна). Пытанне канцэпцыі “Сябар-вораг”: украінскае вымярэнне (семітыячны аналіз)

16.30-18.00

Панэль ІV. Новыя формы ідэнтычнасці

Наталля Сцебліна (Украіна). Нацыянальныя ўзаемаадносіны і мясцовыя медыя: геаграфія інтэрнэт-навін Львова і Адэсы

Юльяна Матасава (Украіна). “Праца” жаночага ва ўкраінскай папулярнай музыцы 1990-2010-х: спробы ўвасаблення нацыянальнага жаданага

Аляксандр Ланеўскі (Беларусь-Польшча). Анархізм падчас крызісу: прыклад Беларусі

Уладзіслаў Іваноў (Беларусь-Літва). Мова, культура, спорт, як патэнцыйна «мяккая сіла» дзяржавы (чаму і як Беларусь ігнаруе патэнцыял soft power?)

Антон Сайфуллаеў (Польшча). Паўперыферыйны – посткаланіяльны – аўтэнтычны. Гонка за постмадэрнай формай.

18.30-20.30 – гатэль Crownе Plaza (г. Мінск, вул. Кірава, 13)

Публічная дыскусія “Нацыі і дзяржавы Усходняй Еўропы – перспектыва 2026”. Удзельнікі: Альфрэдас Бумблаўскас (Літва), Андрэй Казакевіч (Беларусь), Георгі Касьянаў (Україна), Аляксей Мілер (Расія). Мадэратар: Валер Булгакаў.

14 МАЯ

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, г. Мінск, вул. Захарава, 68

10.00-11.45

Панэль VI. Гістарычныя спрэчкі і міжнародныя стасункі

Аляксей Мілер (Расія). Сутыкненне заходнееўрапейскай і ўсходнееўрапейскай культур памяці

Георгі Касьянаў (Украіна). Гісторыя на вайне і вайна гісторый: Украіна – Расія, пачатак трэцяга тысячагоддзя

Альфрэдас Бумблаўскас (Літва). УЛБ ці што супольнага паміж Віленскім універсітэтам 1579 г., магілёўскім барока Глаўбіца, Кіева-Магілянскай акадэміяй і фронтам Данецка ў 2015 г.?

Русціс Камунтавічус (Літва). Гісторыя Беларусі, напісаная літоўскім аўтарам: як яна можа выглядаць?

Людвіка Влодэк (Польшча). Рэакцыі жыхароў польскага Спіша на культ “праклятых жаўнераў”

12.00-14.00

Панэль VIІ. Гістарычныя спрэчкі і міжнародныя стасункі (ч.2)

Генадзь Каралёў (Украіна). Паміж Германіяй і Расіяй: канцэпцыя Цэнтральна-Усходняй Еўропы Оскара Халецкага

Гжэгаж Клейн (Польшча). Польскія скрайне правыя рухі ў дачыненні да ўкраінскага канфлікту

Пётр Шчэпанік (Польшча). Месца канфлікту на ўсходзе Украіны ў гістарычнай свядомасці палякаў

Магда Пабін-Майхжак (Польшча). Расійскі імперскі сон: ад традыцыі да сучаснай палітыкі

Богдан Завадэвіч (Польшча). Роля знешніх актараў у сербскай партыйнай палітыцы пасля 2008 года

Аляксандра Катоўска (Польшча). Нелегальная іміграцыя з Паўночнай Афрыкі як выклік для ўнутранай бяспекі Еўрапейскага Звяза

Спампаваць праграму Program_be_2016

Check Also

Конкурс стыпендый EU4Belarus – SALT (дэдлайн – 15.01.2025)

🌐Еўрапейскі саюз у межах праграмы «EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training)» аб’яўляе ...