Прэзентацыя “Даследаванне прыватызацыі ў Беларусі: умовы, праблемы, перспектывы”

18 чэрвеня ў 16-00 адбудзецца прэзентацыя, прысвечаная даследаванню вынікаў прыватызацыі ў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе па дарасе вул. Кірава, 13 (гатэль Crowne Plaza, зала “Qween”).

На адкрыцці мерапрыемства мяркуецца выступ запрошанага эксперта, кіруючага дырэктара дэпартамента інвестыцыйнага банкінга кампаніі EnterInvest Даніэля Крутцыны.

Падчас прэзентацыі будуць прадстаўленыя рэзультаты двух даследаванняў:

“Прыватызацыя ў Беларусі за 2011 год: вынікі аукцыёнаў, вядучыя суб’екты, сацыяльныя наступствы” (незалежны даследчык Дзмітрый Ісаёнак, Таццяна Чыжова і Лідзія Міхеева, Інстытут палітычных
даследаванняў “Палітычная сфера”).

“Прыватызацыя ў Рэспубліцы Беларусь: паляпшэнне ўмоў і асноўныя прыярытэты”, (Андрэй Скрыба, Даследчы цэнтр ІПМ).

Мэтай гэтых даследаванняў выступала вывучыць працэс і вынікі прыватызацыі буйных, сярэдніх і малых прадпрыемстваў у Беларусі, а таксама прапанаваць шляхі вырашэння праблем, што абазначыліся падчас правядзення прыватызацыі.

Вынікі і падрабязныя справаздачы па праведзенай працы і яе кампанентах будуць даступныя на сайтах http://www.belinstitute.eu, http://bppf.eu, http://palityka.org і http://research.by, a таксама апублікаваныя ў выглядзе брашуры.

Пачатак рэгістрацыі гасцей у 15-45.

Check Also

Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для ...