Галоўная акадэмічная падзея 2011 года – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

d0b1d0b5d0b7d18bd0bcd18fd0bdd0bdd18bd0b9

Галоўная акадэмічная падзея 2011 года – Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

(23-25 верасня 2011 года, Коўна, Літва)

15 ліпеня 2011 года завяршаецца прыём заявак на ўдзел у Першым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі.

На дадзены момант арганізатары ўжо атрымалі больш за 60 заявак ад даследчыкаў з розных краін свету: Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі, Францыі, Чэхіі, ЗША, Японіі і іншых. Мяркуецца, што ў працы Кангрэсу прыме ўдзел больш за сто спецыялістаў.

Кангрэс прадугледжвае працу тэматычных секцый, а таксама актыўнасці ў форме публічных дыскусій. Акрамя гэтага запланавана культурная праграма, кірмаш беларускай друкаванай прадукцыі, выставы.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя беларускія навукоўцы, даследчыкі і эксперты незалежна ад дысцыпліны і месца асноўнай працы. Арганізатары кампенсуюць удзельнікам з Беларусі выдаткі на транспарт і пражыванне, а таксама аказваюць візавую падтрымку.

Для ўдзелу ў Кангрэсе да 15 ліпеня 2011 г. на адрас icbs@palityka.org неабходна даслаць: CV і тэзісы выступу да 400 словаў на беларускай, рускай ці ангельскай мове. Таксама ў лісце неабходна паведаміць ці патрабуецца візавая падтрымка.

Больш падрабязную інфармацыю пра канцэпцыю, арганізатараў і праграму Кангрэсу глядзіце на веб-старонцы www.icbs.lt. Праграма папярэдняя і будзе ўдакладняцца ў залежнасці ад канчатковага складу ўдзельнікаў.

З павагай,

Ад імя арганізатараў з беларускага і літоўскага боку,

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”

Арганізатары і партнёры Кангрэсу: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва), Міжнародны Кансорцыум “ЕўраБеларусь” (Беларусь), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (Беларусь), Сайт экспертнай супольнасці “Наше мнение” (Беларусь), Агенцыя гуманітарных тэхналогій (Беларусь), Цэнтр сацыяльных інавацый (Беларусь), Няўрадавая арганізацыя “Цэнтр усходняй палітыкі” (Літва), Еўрапейскі цэнтр па пытаннях меншасцяў (Германія), ЧасопісArche (Беларусь), праграма “Лятучы ўніверсітэт” (Беларусь).

Check Also

Стыпендыі для беларускіх навукоўцаў (дэдлайн да 27.09.2024)

У межах праграмы Еўрапейскай камісіі для падтрымкі беларускіх навукоўцаў абвешчаны чарговы этап вылучэння стыпендый для ...