Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”.
Асноўная тэма нумару – ідэі “Літвы” ў нашым рэгіёне, іх разнастайнасць і зменлівасць. Нумар прысвечаны даследаванню тых канцэптуальных зменаў, якія адбыліся ў асэнсаванні і выкарыстанні палітычнай, грамадзянскай ды культурнай ідэі Літвы з часоў Вялікага княства Літоўскага і да сучаснасці.
___________________________________________________________________________________________
Праблематыка нумару:
– Ідэя і ідэалогія “Літвы” ў Сярэднявеччы. Культурная, палітычная і грамадзянская прыналежнасці ў Вялікім княстве Літоўскім.
– Літва як “страчаны вырай”: настальгія па згубленай дзяржаве.
– Асэнсаванне “Літвы” ў этнаграфіі, лінгвістыцы і гістарыяграфіі XIX–XX стагоддзяў.
– Літва як Радзіма. Ідэя “Літвы” ў краёвым і нацыянальным руху беларусаў і літоўцаў (другая палова XIX– пачатак ХХ стагоддзяў).
– Палітычныя праекты аднаўлення ВКЛ: аўтаномія, федэрацыя, імперыя.
– Этнічная, культурная і палітычная рэканструкцыя “Літвы” з канца 1980-х (Беларусь, Літва, Польшча, Украіна): канкурэнцыя і дыялог.
Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.
Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.
Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмай нумару.
У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.
Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне.
Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце, калі ласка, тут
Матэрыялы для друку ў №17 прымаюцца да 25 ліпеня 2011 года.
Кантактны адрас е-mail: [email protected]