Аб’яўляецца збор тэкстаў для чарговага нумару часопіса “Палітычная сфера”.
Асноўная тэма нумару – моўная палітыка і палітыка мовы.
___________________________________________________________________________________________
Праблематыка нумару:
– Мова палітыкі і мова палітыкаў: нацыянальныя, рэгіянальныя і міжнародныя тэндэнцыі.
– Лінгвістычныя супольнасці ў палітычным працэсе: праграмы, выбары, інстытуты.
– Моўна-культурныя рухі і палітычныя арганізацыі.
– Моўная палітыка ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: асноўныя стратэгіі.
– Моўная палітыка Беларусі: ХХ-ХХІ стагоддзі.
– Мова і нацыянальная ідэнтычнасць.
– Палітыка правапісу, лексікі і моўныя рэформы.
– Лінгвістыка, палітыка, палітычная навука.
Да друку прымаюцца матэрыялы на беларускай, рускай, англійскай, а таксама польскай і ўкраінскай мовах.
Артыкулы ў часопісе друкуюцца на беларускай і рускай мовах. Рэдакцыя самастойна ажыццяўляе пераклад.
Тэматыка матэрыялаў можа не супадаць з асноўнай тэмаю нумару.
У рэдакцыю прадстаўляецца арыгінальны тэкст, які ніколі да таго не друкаваўся, ні ў выглядзе асобнага артыкулу, ні як частка манаграфіі.
Артыкулы, дасланыя ў рэдакцыю, праходзяць абавязковае ананімнае навуковае рэцэнзаванне
Больш падрабязна пра патрабаванні і правілы афармлення глядзіце тут
Матэрыялы для друку ў №16 прымаюцца да 25 траўня 2011 года.
Кантактны адрас: [email protected]