22 красавіка (чацвер) адбудзецца прэзентацыя вынікаў даследчага праекту “Беларускія эліты: патэнцыя палітычных пераменаў”, які рэалізоўваўся сумесна Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Інстытутам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” у 2009-2010 гадах.
Разуменне палітычнай эліты краіны з’яўляецца важным для ацэнкі магчымасці пераменаў, пераемнасці ўлады, узроўню палітычнай кансалідацыі і стабільнасці, а таксама ўзгодненай візіі ўнутранай і знешняй палітыкі.
На дадзены момант надзейныя крытэры для вылучэння беларускай палітычнай эліты не выпрацаваны, таму за аснову аналізу была ўзятая фармальная структура. Даследаванне закранула вывучэнне складу Ўраду, Адміністрацыі прэзідэнта, Парламенту, дырэктарскага корпусу, абласных выканаўчых структур і некаторых іншых. Эмпірычнай асновай сталі біяграфічныя звесткі больш чым 500 беларускіх чыноўнікаў і палітыкаў: траекторыя кар’еры, статус, адукацыя, узрост і інш.
Даследаванне дазволіла выявіць паказальныя тэндэнцыі ў цыркуляцыі эліты, а таксама зафіксаваць некаторыя нефармальныя правілы арганізацыі ўлады ў Беларусі.
Прэзентацыя адбудзецца ў залі Princess II гатэлю Crowne Plaza (Мінск, вул. Кірава 13). Пачатак а 18:30.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на [email protected].