Праца „Między Polską a Rosją. Białoruś w koncepcjach polskich ugrupowań politycznych w latach 1918-1922” польскай даследчыцы Крысціны Гамулка ўжо стала кананічнай у даследаванні гісторыі беларуска-польскіх дачыненняў…
Кніга разгортвае важны фрагмент гісторыі – час распаду і стварэння новых дзяржаў, час разгортвання палітычнага і культурнага вызвалення народаў нашага рэгіёна, час палітычнага і ўзброенага супрацьстаяння, але разам з тым i інтэнсіўнага прадукавання новых палітычных ідэй і праектаў.
Зараз пераклад кнігі на беларускую мову даступны шырокаму чытачу.
Выданне выйшла ў серыі “Гісторыя палітычных ідэй”, заснаванай часопісам палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” пры ўдзеле Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту.
Гамулка, К. Паміж Польшчай і Расіяй. Беларусь у канцэпцыях польскіх палітычных фарміраванняў (1918–1922) / К. Гамулка; пераклад з польскай мовы. Вiльня: 2008. – 226 с.
Па пытаннях набыцця звяртайцеся: [email protected]