НАВІНЫ · 10 мая 2018
18.05 – Публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці”
У межах VІI-й Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера“Нацыянальны суверэнітэт (1918-2018) (http://palityka.org/2018/04/prahrama-kanfjerencyi-nacyjanalny-suvjerenitet-1918-2018-ideja-i-palitychnaja-praktyka/): ідэя і палітычная практыка” адбудзецца публічная дыскусія “БНР і (ці) БССР – праблема асновы беларускай дзяржаўнасці” (Арт-Сядзіба, пр.
Машэрава, 18).
Пачатак – 18.30.
Удзельнікі дыскусіі: Ігар Бабкоў, Андрэй Казакевіч, Вадзім Мажэйка, Пётра Пятроўскі.
Мадэратар – Русціс Камунтавічус.
Уваход на дыскусію – вольны!
Стагоддзе БНР і чаканае стагоддзе БССР на новы ўзровень ставяць дыскусію пра аснову беларускай дзяржаўнасці.
Якое месца гэтыя ўтварэнні мусяць займаць у гістарычнай памяці Беларусі?
З якога моманту можна казаць пра пачатак новае беларускае дзяржаўнасці?
Наколькі гісторыя, палітычны досвед і вобразы БНР і БССР кампліментарныя ці, наадварот, несумяшчальныя ў адзіным гістарычным наратыве.
Гэтыя пытанні мяркуецца паставіць у рамках дыскусіі.
Ігар Бабкоў – кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі Андрэй Казакевіч (Беларусь – Літва) – доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь – Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Русціс Камунтавічус (Літва) – доктар гісторыі, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) Вадзім Мажэйка – кандыдат культуралогіі, Ліберальны клуб Пётра Пятроўскі – магістр, эксперт Аналітычнага цэнтру грамадскага аб’яднання “Белая Русь”