← Усе навіны

НАВІНЫ · 20 снежня 2021

Ці магчыма паразумецца з Лукашэнкам? Дыскусія экспэртаў

Ці магчымае прымірэньне пратэставай і ляялісцкай частак беларускага грамадзтва, да чаго заклікае пісьменьнік Артур Клінаў?

Ці варта і магчыма вярнуцца ў часы да 2020 году?

Ці застаецца беларускі народ суб’ектам палітычнага працэсу?

Якая альтэрнатыва прымірэньню?

Гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium абмяркоўваюць дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.

Казакевіч Рэакцыя на інтэрвію Клінава была больш зьвязаная з эмоцыямі, чым з аналітычным падыходам.

Варыянт Клінава — гэта прымірэньне, кампраміс дзеля незалежнасьці.

Гэты варыянт не рэалістычны, улада ўвесь гэты год дэманстравала, што яна ня хоча ніякага дыялёгу.

Той пэрыяд 2015-2020 году, які Клінаў лічыць «залатым», улада лічыць памылкай.

На думку ўлады, лібэралізацыя, стварэньне грамадзянскіх ініцыятываў, падрывалі рэжым.

Умацаваньне заходняга ўплыву, на іх погляд, спрыяла пратэстам.

Улады могуць спыніць рэпрэсіі толькі тады, калі перастануць лічыць сваіх апанэнтаў палітычнай праблемай.

Схема Клінава прадугледжвае, што людзі забываюць пра гвалт, прычым шчыра забываюць; палітвязьні пішуць пакаяльныя лісты, абяцаюць не займацца палітыкай.

Але ўнутры ўлады занадта шмат боязі паўтарэньня 2020 году.

Шмат хто зь іх не паверыць, што апазыцыя перастала, паводле іх лексыкі, «ірвацца да ўлады», а Захад не зьбіраецца «падрываць канстытуцыйны лад Беларусі».

Усе такія варыянты прадугледжваюць наяўнасьць даверу паміж бакамі.

Гэта тое, чаго ў Беларусі ў прынцыпе няма.

Чытаць цалкам (https://www.svaboda.org/a/31618183.html)

каментар / інтэрв’ю комментарий/интервью