← Усе навіны

НАВІНЫ · 24 мая 2022

Лукашэнка адзіны падтрымаў Пуціна на саміце АДКБ

Як можна ацаніць вынікі саміту АДКБ, які прайшоў 16 траўня ў Маскве?

Чаму Пуціну і Лукашэнку не ўдалося пераканаць лідараў іншых краінаў гэтай арганізацыі падтрымаць вайну Расеі ва Украіне?

Ці застаўся Лукашэнка адзіным рэальным саюзнікам Расеі і якую плату ён будзе патрабаваць ад Крамля за гэты статус?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў у «Размове» абмеркаваў з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Пэўныя думкі, што выказаў Андрэй Казакевіч у часе «Размовы»: Крэмль хоча паказаць, што ёсць дзяржавы, якія з ім супрацоўнічаюць.

На саміце ўсе дзяржавы казалі пра сваё.

Калі Лукашэнка кажа, што дзяржавы АДКБ мусяць галасаваць аднолькава на міжнароднай арэне, дык чаму ён не падтрымлівае Арменіі?

Мы не бачым ніякіх прыкметаў, што нейкія краіны хочуць далучыцца да АДКБ.

Калі не будзе відавочнай перамогі Расеі, ніхто яе не будзе падтрымліваць. «Размову» (https://belsat.eu/program/razmova-dnia/) цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News (https://www.youtube.com/c/ibelsat/videos)».

каментар / інтэрв’ю комментарий/интервью