НАВІНЫ · 10 верасня 2013
Беларускі Калегіюм абвяшчае новы набор на навучаннне. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.
Беларускі Калегіюм абвяшчае новы набор на навучаннне. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.
Навучанне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 28 кастрычніка 2013 г.
Беларускі Калегіюм
прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
- журналістыка: падставовы курс (новая праграма)
- найноўшая гісторыя (новая праграма)
- філасофія/літаратура (новая праграма)
А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў)
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.
Падрабязную інфармацыю пра ўмовы паступлення можна знайсці тут.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.
Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Беларускі Калегіюм паўстаў у лістападзе 1997 г. з ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асобаў і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 г.
Беларускі Калегіюм — форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднеэўрапейскіх і заходніх краінаў.
Беларускі Калегіюм аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асобаў з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяння дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадзтве ў кантэксце вызначальных каштоўнасцяў еўрапейскай цывілізацыі й агульнаеўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.
Прынцыпы дзейнасці:
— заходне- і сярэднееўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;
— сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;
— параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;
— каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз [email protected]
