← Усе навіны

НАВІНЫ · 16 лістапада 2021

Андрэй Казакевіч: Нельга чакаць нейкіх значных саступак з боку Еўразвязу для Лукашэнкі

Магчыма, адчуваючы, што міграцыйны крызіс паступова выдыхаецца, Аляксандр Лукашэнка пайшоў на штучнае абвастрэнне.

У адказ Еўразвяз прыняў новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску.

Чым можа завершыцца гэтае супрацьстаянне?

Што яшчэ захоча прыдумаць беларускае кіраўніцтва, каб прымусіць Захад сесці з ім за стол перамоваў?

Якая роля Масквы ў гэтым крызісе і якія мэты ставіць Крэмль, падтрымліваючы (ці, як мінімум, не стрымліваючы) Лукашэнку?

Гэтыя ды іншыя пытанні Віталь Цыганкоў абмеркаваў з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытуту «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Андрэй Казакевіч у часе Размовы: Нельга чакаць нейкіх значных саступак з боку Еўразвязу для Лукашэнкі Хацелася б думаць, што міграцыйны крызіс пойдзе на спад, знойдзецца ягонае рашэнне Уліваючы досвед Мэркель, яна не пачала гнуць нейкую сваю эгаістычную выключна нямецкую лінію Канфлікт Беларусі з Захадам гуляе на руку Масквы Расея не ў той пазіцыі, каб праводзіць дарагія і рызыкоўныя канфліктныя аперацыі “Размова” цалкам (https://belsat.eu/program/razmova-dnia/)

каментар / інтэрв’ю комментарий/интервью